На связи – комитет природных ресурсов

Актуалии Экология

Пытанні агульныя і прыватныя
У сераду ў Шуміліне прыём грамадзян і “прамую” лінію праводзіў начальнік абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Р. В. Вінакураў.
Першым быў званок жыхара вёскі Цаўі. Яго турбавала тое, што каля ягонай пасекі праводзяцца апрацоўкі палеткаў гербіцыдамі.
На жаль, абысціся без хімічных сродкаў аховы раслін зараз немагчыма. Галоўнае, каб строга выконваліся патрабаванні правілаў выкарыстання пестыцыдаў. Агранамічная служба гаспадаркі павінна своечасова папярэдзіць пчаляра, а вось забяспечыць ізаляцыю пчол на перыяд апрацоўкі – задача гаспадара пасекі. Канкрэтная ж сітуацыя ў дадзеным выпадку будзе вывучана, і заяўнік атрымае пісьмовы адказ.
Жыхара Шуміліна хвалявала падтапленне тэрыторыі каля вёскі Лескавічы: вада падступае пад самую дарогу і малады сасоннік, на затопленай тэрыторыі пасохлі дрэвы і кусты. У гэтым выпадку трэба  высветліць прычыны падтаплення на месцы.
Р. В. Вінакураў з’яўляецца і дэпутатам абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай акрузе №39, таму ў ходзе гутаркі з ім старшыня раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікава прасіла дапамагчы з рашэннем некаторых актуальных для раёна пытанняў. Так, вельмі вострая праблема з заменай старых водаправодаў у сельскіх населеных пунктах. Трэба дапамагчы з фінансаваннем будаўніцтва ў райцэнтры ліўневай каналізацыі. Таксама замарудзілася ўзвядзенне біяінжынерных збудаванняў для ачысткі сцёкаў на жывёлагадоўчым комплексе ААТ “Лаўжанскае”.
Што тычыцца апошняга пытання, то Р. В. Вінакураў адзначыў што яно ставілася ў ходзе сустрэч з выбаршчыкамі і рашэнне аб выдзяленні 550 мільёнаў рублёў на БІЗы ў “Лаўжанскім” прынята, работу можна будзе прадоўжыць. Сваю цвёрдую падтрымку дэпутат абяцаў і ў рашэнні іншых праблем.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *