17 мая – Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту

Актуалии Официально

Паважаныя работнікі фізічнай культуры і спорту школ і пазашкольных устаноў, ДЮСШ — усе, хто любіць спорт!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту!

Здароўе чалавека – прыярытэтны накірунак дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь, дзе створаны спрыяльныя ўмовы для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Кожны жыхар Шуміліншчыны мае магчымасць наведваць спартыўныя і трэнажорныя залы, прымаць удзел у разнастайных спартыўных спаборніцтвах, якіх нямала ладзіцца і ў нашым раёне.
Прыміце словы падзякі за працу, якая дапамагае людзям быць актыўнымі, бадзёрымі і здаровымі.
Ад душы жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, радасці і святочнага настрою.
Надрукавана ў №37 ад 16.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *