Откуда текут молочные реки

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Плюс ёсць. Але не ва ўсіх
У гэтым годзе першыя статкі кароў у сельгаспрадпрыемствах раёна пачалі выганяць на пашу яшчэ ў сярэдзіне красавіка.  У першых чыслах мая на кругласутачным пашавым утрыманні былі каровы з усіх фермаў  – усяго 39 статкаў, якія налічваюць 8810 кароў.
На 15 мая надоі на адну карову за дзень склалі 8,55 кілаграма. Гэта на 0,9 кг менш, чым на гэты ж дзень мінулага года. Аднак, калі зімой па валаваму надою малака не плюсавала ніводная гаспадарка, то да сярэдзіны мая ў перадавікі вырваліся  ААТ “Ляжні” і “Прыазёрны мір” – па валаваму надою малака да ўзроўню мінулага года ў іх 117% і 105% адпаведна. На думку кіраўнікоў гаспадарак, у жывёлагадоўлі змаглі дабіцца такіх вынікаў дзякуючы збалансаваным кармам. Менавіта ў “Ляжнях” і “Прыазёрным міры” круглы год давалі каровам камбікорм. І на пашу жывёла выйшла моцнай, не аслабленай, адразу прыстасавалася да новых умоў утрымання.
Без збояў ідуць справы ў КУСГП “Сіроцінскі” – валавая вытворчасць малака тут на ўзроўні мінулага года. Спецыялісты прадпрыемства выказалі спадзяванне, што ў далейшым змогуць фарсіраваць сітуацыю.
Практычна  з кожным тыднем дояць усё больш малака. “Каровы ўжо прывыклі да пашавага ўтрымання, – тлумачыць сітуацыю першы намеснік начальніка райсельгасхарчу А. А. Кузняцоў. –  А летась у сярэдзіне мая жывёла яшчэ не адаптавалася да новых умоў, бо вясна была позняя і на пашу першыя статкі выгналі толькі ў пачатку мая”.
Кожны дзень на Шумілінскі вытворчы цэх ААТ “Малако” прывозяць з гаспадарак раёна 69 тон малака –  на 13% больш, чым у мінулым годзе. Па продажы малака плюсуе большасць гаспадарак раёна. Выключэнне складаюць толькі ААТ “АграБаравінка” – 95%, і  “Лаўжанскае” – 76%.  Спецыялісты райсельгасхарчу пахвалілі ў гэтым плане КУСГП “Сіроцінскі”: калі ў мінулым годзе гаспадарка здавала дзяржаве 3390 кілаграмаў малака, то ў гэтым – 6650 кг.
Выгналі на пашу і 21 статак цялят. “Пастаўлена задача іх пасвіць не толькі на культурных пашах, але і на няўдобіцах, палетках з кустоўем, куды не зможа даехаць тэхніка, каб абкасіць, – кажа А. А. Кузняцоў.  – Такім чынам жывёла, можна сказаць, і пасвіцца, і дапамагае наводзіць парадак. Так, цёлак перадзлучнога ўзросту пасвяць на няўдобіцах ў  “Прыазёрным міры”,  “Ляжнях”, “Шумілінскім райаграсэрвісе”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №38 ад 20.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *