14 чэрвеня – Сусветны дзень донара крыві

Здоровье Общество

Донар – значыць «дарыць»
Сёння медыцыну ўжо немагчыма ўявіць без пералівання кампанентаў і прэпаратаў крыві. А пачатак гэтай высакароднай справе паклаў аўстрыйскі імунолаг Карл Ландштэйнер, які ў 1930 годзе быў атрымаў Нобелеўскую прэмію за адкрыццё груп крыві чалавека. У дзень яго нараджэння (ён нарадзіўся 14 чэрвеня 1868 года) і адзначаецца Сусветны дзень донара.
Дарэчы, у клініцы, дзе робяцца складаныя хірургічныя аперацыі, на кожны ложак расходуецца ў год звыш двух літраў крыві, у гематалагічных аддзяленнях – не менш пяці літраў, у бальніцах, дзе выконваюцца аперацыі на сэрцы, – 12-15 літраў.
У Шумілінскай раённай бальніцы за пяць месяцаў бягучага года для лячэння хворых выкарыстана 20 літраў крыві.
Слова “донар” паходзіць ад лацінскага слова “дарыць”, донар – гэта чалавек, які дорыць сваю кроў. Дарослы чалавек без шкоды для свайго жыцця можа страціць каля літра крыві. На станцыі пералівання аб’ём данацыі складае 450 мл, гэтая колькасць крыві аднаўляецца вельмі хутка.
Донарам можа стаць кожны дзеяздольны грамадзянін Беларусі ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, які прайшоў медыцынскі агляд і не мае хвароб, забараняючых донарства. Картатэка донараў Віцебскай вобласці налічвае звыш 50 тысяч чалавек, і кожны год яна папаўняецца прыкладна на 2 тысячы “навабранцаў”.
У нашым грамадстве донары карыстаюцца заслужанай павагай, яны атрымліваюць словы бясконцай удзячнасці соцень тысяч пацыентаў, якім дапамагла донарская кроў.
Віншуем усіх донараў і чытачоў раённай газеты з Сусветным днём донара крыві, жадаем усім добрага здароўя!
А. МІНАВА, старшая медсястра паліклінікі.
Каб забяспечыць дастатковую колькасць крыві для медыцынскіх патрэб, у т. л. вытворчасці прэпаратаў, у краіне павінна быць не менш 40 донараў на 1000 жыхароў.
Колькасць крыві, якая прабягае за хвіліну па сасудах, што харчуюць сэрца, роўная 250 мл, г. зн. 4-5% усёй перакачваемай сэрцам крыві. Артэрыі пульсуюць з перыядычнасцю 2-8 с.
У час адпачынку ўся кроў чалавека ачышчаецца ў печані 1 раз у хвіліну.
Калі злучыць усе сасуды чалавека, яны будуць роўныя 200 тыс. км.
Самы вядомы донар на працягу свайго жыцця за 624 разы аддаў у агульнай складанасці каля 500 л крыві.
Актыўныя донары радзей пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні і лягчэй пераносяць кровастраты пры ДТП і іншых няшчасных выпадках.
На думку японцаў, група крыві ў большай ступені вызначае характар і індывідуальныя асаблівасці чалавека, чым сузор’е Задыяку.
Кожнаму трэцяму жыхару Зямлі хоць раз у жыцці, але давядзецца рабіць пераліванне донарскай крыві.
У сярэднім тры донары цэльнай крыві забяспечваюць пера-ліванне аднаму рэцыпіенту.
У часы Вялікай Айчыннай вайны колькасць донараў дасягала 5,5 млн чалавек і дзеючая армія атрымала звыш 1,7 млн л кансерваванай крыві, якая была прыменена для 7 млн пераліванняў.
У свеце штогод робіцца звыш 85 млн кровадач. Каля 35% з іх прыходзіццца на развіваючыя краіны і краіны з пераходнай эканомікай, дзе жыве каля 75% насельніцтва свету.
Цэльная кроў прымяняецца толькі для кампенсацыі вельмі вялікай кровастраты, і зараз яе выкарыстоўваюць для пералівання менш чым у 25% выпадкаў.
Надрукавана ў №44 ад 10.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *