Семейные традиции продолжает Константин Мончик

Молодёжь Спорт, туризм

І дынастыя, і валейбол
Пасля заканчэння школы перад Канстанцінам Мончыкам стаяў нялёгкі выбар: дзе вучыцца далей. З аднаго боку – сямейныя традыцыі: бацькі, дзяды, большасць сваякоў  працавалі ў электрасетках. А з другога – спорт, валейбол. У школе  Канстанцін неаднаразова станавіўся пераможцам абласных і рэспубліканскіх першынстваў па валейболе. “Проста не ведаў, куды паступаць, — з усмешкай расказвае Канстанцін. – Доўга вагаўся… Трэнер А. Я. Завадскі параіў паступаць у Беларускую сельскагаспадарчую  акадэмію, у Горках моцная валейбольная каманда, якая грае на першынстве Беларусі. Але каб стаць студэнтам не хапіла пары балаў. І я паступіў ў Віцебскі дзяржаўны політэхнічны каледж.”
Канстанцін Мончык у раёне электрычных сетак працуе тры гады. Ён – тэхнік.  К. Мончык – сапраўдны лідар. Паўгода назад яго прызначылі адказным за фізкультуру і культурна-масавую работу. Вось так перапляліся сямейныя традыцыі і спорт. Кіраўніцтва прадпрыемства заўважае  старанні Канстанціна і ўсяляк падтрымлівае яго як у прафесійнай рабоце, так і ў грамадскай. Дарэчы, рэсаўцы пастаянна трэніруюцца ў спартыўнай зале СШ №1. Прычым, на трэніроўкі прыходзяць як простыя рабочыя, так і кіраўніцтва. Так, напрыклад, галоўны інжынер Уладзімір Волкаў  пастаянна трэніруецца і выступае на спартыўных спаборніцтвах. Можна сказаць, што фізкультура і здаровы лад жыцця сталі нормай для работнікаў РЭС
“Спартыўных стартаў хапае, –  расказвае К. Мончык. – ужо будучы на практыцы ў РЭС  трапіў у зборную вобласці і разам з камандай выйграў рэспубліканскую спартакіяду”. За тры гады Канстанцін з камандай РЭС тройчы выйграваў абласную галіновую спартакіяду, тройчы з камандай вобласці станавіўся прызёрам   рэспубліканскай спартакіяды.
Багата планаў у маладога адказнага за фізкультуру і культурна-масавую работу. “Добра разумею, што  наша каманда нячаста выступае на раённых стартах, будзем выпраўляцца,” – адзначае К. Мончык.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



1 комментарий по теме “Семейные традиции продолжает Константин Мончик

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *