Педагогов приглашают поработать и отдохнуть на Азовском море

Молодёжь Образование

І адпачынак на Азоўскім моры
Тым, хто мае за плячыма педагагічную адукацыю, ёсць магчымасць летам папрацаваць  у Краснадарскім краі Расійскай Федэрацыі. Віцебскі абласны камітэт БРСМ фарміруе педагагічны атрад на работу на другую і трэцюю змены з 21 чэрвеня па 26 ліпеня. “Працаваць трэба выхавальнікамі ў аздараўленчым дзіцячым лагеры і санаторыі, – удакладняе першы сакратар райкама БРСМ Аляксандр Хмарын. – Таму трэба папярэдне прайсці медыцынскую камісію і мець пры сабе даведку аб адсутнасці судзімасці.  Выезд 17-18 чэрвеня. Санаторый і лагер знаходзяцца на беразе Азоўскага мора ў горадзе Ейск ”.
Заработная плата педагогаў-важатых невялікая – пяць тысяч расійскіх рублёў за адну змену. Пражыванне і харчаванне для удзельнікаў педагагічнага атрада бясплатныя. Але пры адсутнасці парушэнняў за час работы і пры ўмове адпрацоўкі дзвюх змен аплачваецца і праезд у абодва бакі. Да таго,  можна добра-такі адпачыць на Азоўскім моры.
“З кожным выязджаючым  заключаецца дагавор з БРСМ аб дапамозе ў працаўладкаванні і працоўны дагавор з наймальнікам, які рэгіструецца ва ўпраўленні па грамадзянству і міграцыі УУС аблвыканкама, – удакладняе Аляксандр Хмарын. – Патрабуецца і медыцынская страхоўка на перыяд работы. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у райкаме БРСМ па тэл. 4-91-82”.
Лідзія РУМЯНЦАВА.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *