Шумилинская «Золотая рыбка» выступила в Полоцке

Молодёжь Образование

І зноў на полацкай сцэне
1 чэрвеня, у Сусветны дзень абароны дзяцей, Палац культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно” наладзіў святочны канцэрт. Традыцыйна на гэтае свята запрасілі і танцавальны калектыў “Залатая рыбка” (кіраўнік – Дзмітрый Карась), які працуе на базе СШ №1.
Харэаграфічная пастаноўка танца “Свята дабрыні” рыхтавалася даўно, за паўгода ды выступлення. Карпатліва і ўседліва працавалі і дзеці, і бацькі, і кіраўнік калектыву. Дарэчы, касцюмы да сваіх танцаў “Залатая рыбка” мадэлюе і шые сама для кожнай харэаграфічнай кампазіцыі (расходы аплачваюць бацькі). Таму “рыбкі” выглядаюць заўсёды ярка, адметна і крэатыўна. “Свята дабрыні” ўпершыню ўбачылі гледачы на XXIV школьным фестывалі танца “Вясеннія рытмы-2014”, на якім калектыў атрымаў дыплом пераможцы ў намінацыі “Лепшая танцавальная кампазіцыя”. Наступным яркім выступленнем быў ўдзел у раённым фестывалі мастацкай творчасці “Майскі зарапад”, дзе “Залатая рыбка” была адзначана за арыгінальнасць пастаноўкі нумара.
І нарэшце зноў – на полацкай сцэне. І зноў лагодны прыём полацкага гледача.  Вераніка Навіцкая, кіраўнік знакамітага полацкага аматарскага калектыву тэатра танца “Прэм’ер-Спонайд”, якая некалькі год запар сочыць за творчым ростам “Залатой рыбкі”, адзначыла, што тэхніка выканання танца ў дзяўчынак стала больш адточанай і грунтоўнай, кампазіцыя – больш складанай і камбінаторнай. Больш таго, калектыў “Залатая рыбка” атрымаў падзяку ад намесніка дырэктара Палаца культуры ААТ “Полацк-Шкловалакно” за вялікі ўклад у фарміраванне мастацка-эстэтычнага выхавання дзяцей, ініцыятыву і творчую актыўнасць.
Між тым, самая вялікая ўзнагарода для дзяцей – гэта танцаваць перад публікай, як мага часцей выступаць. Наперадзе шмат святаў, і “Залатая рыбка” чакае запрашэнняў выступаць на раённай сцэне.
Вольга МАКАТОВІЧ.
Надрукавана ў №47 ад 20.06.2014 г.



5 комментариев по теме “Шумилинская «Золотая рыбка» выступила в Полоцке

  1. Хорошая статья! Достойный коллектив и талантливый руководитель! Автора узнал — Ольга Мороз (Карась)!

  2. Ведаеце, сапраўды. Назірала за імі падчас школьнага конкурсу танцаў. Склалася выразнае адчуванне таго, што дзяўчынкі па-сапраўднаму, неяк непрывычна свабодныя, ім падабаецца тое, што яны робяць, няма натужлівасці, няма страху зрабіць нешта няправільна. Я — пад уражаннем. Магу зрабіць высновы, што гэта вынік асаблівага падыходу да пастаноўкі танца кіраўніка калектыву. Здаецца, што яму сапраўды ўдаецца рабіць дзяцей шчаслівымі. Гэта надзвычай высакародна, на гэта здатны далёка не кожны педагог.

  3. Цудоўна, што рэдакцыя газеты стала заўважаць свае раённыя калектывы. Поспехаў ім і далейшых узнагарод.

  4. Шаноўная, Волечка, Вас можна западозрыць у тым, што Вы ўсё ж не вельмі ўважліва чытаеце раённую газету. Ні пра адзін калектыў раёнка не пісала столькі, колькі пра «Залатую рыбку». На старонках газеты асвятлялася ледзьве не кожнае яе выступленне.

  5. Приятно, что дети Из Шумилинской школы выступают на сцене г. Полоцка. Только не понятно, почему их не приглашают на праздники, которые проводятся в самом Шумилино?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *