На работу — «подшофе»

Происшествия

На работу прыйшоў «падшафэ»
У гэтым годзе супрацоўнікі РАУС правялі 41 рэйд па прадпрыемствах і арганізацыях раёна, у час якіх правяралі працоўную дысцыпліну, забеспячэнне захаванасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Былі выяўлены 17 фактаў знаходжання на рабочых месцах ў стане алкагольнага ап’янення, 5 вартаўнікоў увогуле адсутнічалі на рабоце.
Занепакоенасць выклікаюць факты кіравання службовымі транспартнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення. Усяго такіх выпадкаў выяўлена пяць. Прычым, адзін нецвярозы вадзіцель кіраваў аўтобусам і збіраўся перавозіць дзяцей… А ўсіх жа гэтых вадзіцеляў і механізатараў нехта выпускаў у рэйс, падпісваў ім пуцёўкі.
Па ўсіх парушэннях на прадпрыемствы раёна накіраваны прадпісанні.
Хочацца нагадаць, што ў адпаведнасці з арт. 17.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях за знаходжанне на рабочым месцы ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення  прадугледжаны штраф у памеры ад адной да дзесяці базавых велічынь. Калі такое парушэнне здзейснена паўторна на працягу года, то пагражае штраф ад двух да пятнаццаці базавых велічынь  або адміністрацыйны арышт. Акрамя таго, такія людзі згодна з патрабаваннямі Дырэктывы Прэзідэнта № 1 “Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны” павінны быць звольнены з работы.
Ю. АРЛОЎ, намеснік начальніка РАУС.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *