Прокуратура района провела мониторинг выполнения Директивы №1

Происшествия

Бяспека – у першую чаргу
Пракуратурай Шумілінскага раёна праведзены маніторынг захавання патрабаванняў Дырэктывы №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, у ходзе якога былі ўстаноўлены парушэнні заканадаўства.
У прыватнасці, былі выяўлены аб’екты, якія знаходзяцца ў аварыйным і паўразбураным стане. Аб’екты, дзе сцены і столевыя перакрыцці пагражаюць абрушэннем, з’яўляюцца небяспечнымі для грамадзян і работнікаў, якія там працуюць.
Так, да прыкладу, у ходзе абследавання закінутага будынка фермы КУСГП “Ульскі” (ля вёскі Гусінцы) было ўстаноўлена, што будынак знаходзіцца ў крайне аварыйным стане. Частка даху абрушана, цагляная кладка сцен паўразбурана, частка будынка ўяўляе фактычна склад будаўнічага смецця. Доступ да аб’екта поўнасцю адкрыты. А летам мінулага года, зваліўшыся з даху гэтай фермы, адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, што адносіцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў, атрымаў падлетак 2000 года нараджэння.
Па выніках маніторынгу ў адрас Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта было ўнесена прадстаўленне аб ліквідацыі выяўленых парушэнняў. Рэакцыя на прадстаўленне была аператыўнай і дзеючай: райвыканкам прыняў канкрэтныя меры па зносу і рэканструкцыі аварыйных аб’ектаў, што выключаюць рызыку траўміравання людзей.
Д. ХРАЛОВІЧ, намеснік пракурора Шумілінскага раёна малодшы саветнік юстыцыі.
Надрукавана ў №48 ад 24.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *