Татьяна Волович работает главным бухгалтером в «Мишневичах»

Молодёжь Сельское хозяйство

Ведае, што стаіць за кожнай лічбай
Маладая, з прыемнай усмешкай і добрымі вачыма. Так ахарактарызавалі ў Мішневічах Таццяну Валовіч. Родам з Верхнядзвінска, дзяўчына прыехала на Шуміліншчыну летась  па размеркаванні і вось ужо год працуе ў КУСГП “Мішневічы” галоўным бухгалтарам. Гаспадарка прадставіла маладому спецыялісту пакой у кватэры з усімі зручнасцямі.
Зразумела, адразу пасля заканчэння Полацкага аграрна-эканамічнага каледжа  на пасаду галоўнага бухгалтара ставяць не кожнага. Нялёгка і адказна. Але Таццяна ва ўсім разабралася. Праўда, спачатку дапамагалі больш вопытныя калегі, і дзяўчына ўдзячная ім за навуку. Цяпер яна спраўляецца сама і ведае, што стаіць за кожнай лічбай.
У Таццяны ёсць старанне і імкненне працаваць, павышаць свой прафесійны ўзровень. Яна завочна вучыцца ў Беларускім дзяржаўным  эканамічным універсітэце.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *