На волейбольной площадке Марина, Ирина и Карина Петкевичи

Семья Спорт, туризм

На пляцоўцы – Пяткевічы
Бадай, з  усіх шумілінскіх валейбалістак найбольш часта гучыць прозвішча Пяткевічаў. Справа ў тым,  у валейбол гуляюць як маці – Марына, так і яе дочкі – Ірына і Карына.
“Не ўяўляю наша сям’ю без валейбола, – расказвае Марына Пяткевіч. – Сама са школы літаральна ўлюбілася ў гэты від спорт. Як толькі выдавалася вольная хвілінка, адразу бегла ў спартыўную залу”. Можна сказаць, што ў дачок любоў да валейболу на генетычным узроўні. Часта было, што  маці з сяброўкамі трэніруецца ў спартыўнай зале, а дзяўчынкі сядзяць побач і сочаць за гульнёй. Праўда, Ірына і Карына прыйшлі ў валейбол не адразу. Маці дала сваім дочкам права выбару і тыя паспрабавалі сябе ў розных гуртках, толькі вось надоўга нідзе не затрымліваліся. Гады тры назад прыйшлі ў валейбольную секцыю. “Адразу спадабалася, – расказваюць дзяўчынкі. –  Захацелася займацца валейболам. Ды і  мама займаецца… Хочам навучыцца гуляць так, як яна”.
Зараз Марына Пяткевіч – адна з лідэраў валейбольнай зборнай нашага раёна, Ірына і Карына – трывалыя ігракі каманды ДзЮСШ. “Мне пашанцавала, што трэнірую  Пяткевічаў, – адзначае трэнер па валейболе Людміла Харкавец. – У свой час Марына была вельмі перспектыўнай валейбалісткай, у яе была магчымасць трапіць у вучылішча алімпійскага рэзерву. Зараз шанс ёсць у Карыны з Ірынай”.
У сямейнай калекцыі Пяткевічаў тры кубкі, звыш трыццаці медалёў і безліч дыпломаў. Зразумела, што пераважную большасць ўзнагарод атрымала Марына, 12-гадовая Карына і 14-гадовая Ірына толькі сёлета сталі папаўняць сямейную медальную скарбонку. У іх усе яшчэ наперадзе.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №49



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *