Новый «продукт» Белгосстраха

Здоровье Новости Общество Экономика

Як захаваць здароўе?
З нядаўняга часу Белдзяржстрах прапануе абсалютна новы “прадукт” – добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў. Падрабязна пра новы від паслуг расказвае дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне Павел Манак.
– Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў – гэта асаблівы від страхавання. Перш за ўсё, заключэнне дагавора на такія паслугі гарантуе аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пры захворваннях любога профілю як у дзяржаўных, так і прыватных медыцынскіх установах. Сюды адносяцца і такія выпадкі, калі чалавеку, які знаходзіцца, напрыклад, у камандзіроўцы ў другім горадзе, тэрмінова спатрэбілася звярнуцца да спецыяліста. Такое пытанне рашаецца без праблем.
Дарэчы, Белдзяржстрахам заключаны дагаворы на абслугоўванне са 130 лячэбнымі ўстановамі краіны. І спіс пастаянна пашыраецца.
– Хто можа заключыць дагавор медыцынскага страхавання?
– Страхавальнікамі могуць быць юрыдычныя асобы ці індывідуальныя прадпрымальнікі, а таксама дзеяздольныя фізічныя асобы, у тым ліку замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства. Аформіць дагавор добраахвотнага страхавання медрасходаў можна для грамадзян ва ўзросце ад месяца да 70 год. Пры яго заключэнні запаўняецца дэкларацыя пра здароўе, выбіраецца праграма медабслугоўвання і медустаноў, у якіх кліент хацеў бы абслугоўвацца.
Белдзяржстрах прапануе страхавыя медыцынскія праграмы, якія могуць уключаць стацыянарную, амбулаторна-паліклінічную дапамогу альбо комплекснае абслугоўванне.
– Які механізм работы дагавору добраахвотнага медстрахавання?
– Калі з’яўляюцца праблемы са здароўем, кліент звяртаецца ў Белдзяржстрах. Тут вызначаюць урача, у дапамозе якога мае патрэбу хворы. Застрахаваны атрымлівае кансультацыю, праходзіць абследаванне, лячэнне, а ўсе расходы аплачвае Белдзяржстрах.
– Не менш важнае пытанне: які кошт страхавой праграмы?
– Кошт канкрэтнай праграмы залежыць ад набору ўключаных у яе паслуг і медыцынскіх устаноў, дзе будзе аказвацца меддапамога. Напрыклад, пры ўнясенні ўзносаў у памеры 150-250 тысяч рублёў кліент можа атрымаць паслугі да 6 мільёнаў рублёў у год. Трэба адзначыць, што пры страхаванні дзейнічаюць скідкі ад 4 да 49%.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна ў прадстаўніцтве Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне (тэл. 4-23-43, 4-19-52).
Надрукавана ў №94 ад 3.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *