В микрорайоне СШ №2 г. п. Шумилино возводится пятый кооперативный дом

Актуалии Край шумілінскі Общество

Мікрараён ажывае
У мікрараёне СШ № 2 узводзіцца кааператыўны дом № 13. Праўда, тут ён будзе пяты па ліку, а не трынаццаты, і, па ўсім відаць, апошні, бо больш наўрад ці выцягнуць мясцовыя сеткі.
Дом на 40 кватэр, з якіх 34  фінансуюць самі члены кааператыву. Вядома, з дапамогай банкаўскіх крэдытаў.
На аб’екце заняты не толькі будаўнікі з ПМК-70 (хаця на здымку – муляры нашай мехкалоны), ім на дапамогу прыйшлі іхнія калегі з Бешанковіч, іншыя брыгады па лініі аблсельбуда.
Ёсць надзея, што да канца 2014-га людзі справяць наваселлі.
Тэкст і фота Мікалая ШОСТАКА.
Надрукавана ў №52 ад 11.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *