На станции Шумилино человек попал под поезд

Безопасность Происшествия

Памятайце: жыццё важней за ўсё!
9 чэрвеня ў 20.05 на станцыі Шуміліна на першым галоўным пуці адбыўся наезд на мужчыну. Смяротна траўміраваны грамадзянін К. знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.
У першым паўгоддзі 2014 г. на Віцебскім аддзяленні здарылася 8 выпадкаў траўміравання грамадзян, не звязаных з вытворчасцю, у тым ліку 7 смяротна, з якіх 4 – у стане алкагольнага ап’янення. Гэта на 2 выпадкі больш, чым за аналагічны перыяд 2013 г.
Пры аналізе выпадкаў траўміравання грамадзян на аб’ектах чыгуначнай інфраструктуры ўстаноўлена, што асноўнымі прычынамі з’яўляюцца: ігнараванне грамадзянамі мер бяспекі, у тым ліку знаходжанне ў навушніках пры пераходзе або праходзе ўздоўж чыгуначнага пуці; знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап’янення; самагубства; парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў; адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку бацькоў і дарослых.
Машыніст цягніка, убачыўшы чалавека на чыгуначным пуці, прымяніўшы экстраннае тармажэнне з падачай гукавых сігналаў, папярэджвае наезд на чалавека, але так бывае не заўсёды. Цягнік вагай у некалькі тысяч тон не можа спыніцца, як аўтамабіль, за 10-20 м альбо аб’ехаць перашкоду. Да поўнага спынення цягнік можа праехаць ад некалькіх соцень метраў да аднаго кіламетра.
Каб пазбегнуць небяспечных выпадкаў, забараняецца: пераходзіць пуці перад цягніком, які рухаецца, або пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не ўпэўніўшыся ў адсутнасці руху цягніка сустрэчнага напрамку; праходзіць уздоўж чыгуначнага пуці бліжэй за 5 м ад крайняй рэйкі; падлазіць пад вагоны і пералазіць праз аўтасчэпку для праходу праз заняты пуць; пераходзіць чыгуначныя пераезды пры зачыненых шлагбаўмах, ці калі шлагбаўм пачынае зачыняцца, або пры чырвоным сігнале пераезнай сігналізацыі; пакідаць дзяцей без нагляду.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Памятайце: жыццё важней за ўсё.
А. АТРОШЧАНКА, начальнік станцыі Шуміліна.
Надрукавана ў №55 ад 22.07.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *