«За безопасность вместе»

Безопасность

Кантрольны месяц

З 16 кастрычніка па 14 лістапада ў раёне пройдзе рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”. У акцыі возьмуць удзел супрацоўнікі МНС, РАУС, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, устаноў аховы здароўя раёна, ЖКГ і іншыя суб’екты прафілактыкі.

Будзе аказана ўсебаковая дапамога сельвыканкамам у навучанні грамадзян і членаў пазаштатных пажарных фарміраванняў правілам пажарнай бяспекі. Пройдуць рэйдавыя праверкі жыллёвага фонду, сустрэчы ў працоўных калектывах, прафілактычная і тлумачальная работа сярод насельніцтва.

Акцэнт будзе зроблены на абследаванне дамоў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем’яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

У сувязі з гэтым, выратавальнікі звяртаюцца да жыхароў з просьбай прывесці ў пажарабяспечны стан свае домаўладанні, яшчэ раз звярнуць увагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання, электрычнай праводкі, АПІ. Помніце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам, адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў прыватных дамах ускладзена на іх уласнікаў.

Рыгор ЖУК, першы намеснік начальніка РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *