КФХ «Родник» Шумилинского района выполнило госзаказ по зерну

Актуалии Край шумілінскі Экономика

“Раднік” справіўся з заданнем
У гэтым годзе нашаму раёну даведзены план здаць на дзяржзаказ 5300 тон пшаніцы, жыта і ячменю. Зерне возяць на Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў.
На ўчарашні дзень было здадзена 80% да патрэбнага, расказаў карэспандэнтам раённай газеты галоўны спецыяліст аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу А. В. Пруднікаў.  Поўнасцю справіліся з дзяржзаказам (здалі 310 тон харчовага зерня) ў СФГ “Раднік”. У лідарах  – УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” (84,13%) і КУСГП “Ульскі” (70,9%).
Даведзены раёну дзяржзаказ і на рапс. З патрэбных 2000 тон пакуль здалі 680 тон. Уся надзея на добры ўраджай яравога рапсу, да ўборкі якога хутка прыступяць у гаспадарках раёна.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №60 ад 08.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *