10 жніўня – Дзень будаўніка

Актуалии Официально Экономика

10 жніўня – Дзень будаўніка
Паважаныя работнікі і ветэраны будаўнічай галіны Шуміліншчыны!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём будаўніка!
Ваша праца – падмурак дабрабыту і стабільнасці. Ад яе вынікаў напрамую залежаць якасць жыцця кожнага жыхара нашага раёна. Аб’екты, якія вы ўзводзіце, ствараюць аблічча Шуміліншчыны, даюць ёй магчымасць развівацца, рухацца ўперад. Менавіта дзякуючы вам мы адчуваем невыказную радасць ад наваселляў, вашымі рукамі ўзводзяцца важнейшыя элементы сацыяльнай інфраструктуры і вытворчыя аб’екты.
Няхай усё, што створана і ствараецца вашымі рукамі, радуе нас доўгія гады. Няхай прафесіяналізм і высокая самааддача будаўнікоў дапамагаюць нашаму раёну з кожным годам станавіцца ўсё ўтульней і прыгажэй!
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, энергіі, дасягнення новых прафесійных вышынь, кахання, шчасця і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №60 ад 08.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *