У дэкрэтным – бацька ці бабуля?

Закон Общество

У дэкрэтным – бацька ці бабуля?
25 ліпеня ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2014 года № 131-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь». Законам закрануты больш за 180 артыкулаў ПК.
Якія змяненні прадугледжвае Закон у часці працоўных правоў і гарантый работнікаў?
У рамках забеспячэння роўных правоў у пытанні выхавання дзяцей пашыраны пералік асоб, якія маюць права на водпуск па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3-х год.
У прыватнасці, такое права дадзена працуючаму бацьку ці іншаму родзічу не толькі замест маці, што працуе па працоўнаму дагавору, але і ў выпадку, калі яна з’яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, прыватным натарыусам, адвакатам, творчым работнікам, рамеснікам, ажыццяўляе дзейнасць у сферы аграэкатурызму.
Пры гэтым удакладняецца, што права на перадачу водпуску ў такой катэгорыі жанчын узнікае, калі іх дзейнасць не прыпыняецца ў сувязі з доглядам за дзіцяці да трох год.
Замацоўваецца практыка суадносін двух відаў водпускаў – па догляду за дзіцяці і па цяжарнасці і родах, згодна з якой водпуск па догляду за дзіцяці да дасягнення ім узросту трох год перарываецца ў выпадку прадстаўлення маці водпуску па цяжарнасці і родах і працягваецца па яго заканчэнні.
Такім чынам, грамадзяне, якія скарысталі права на водпуск па догляду за дзіцяці замест маці, губляюць гэта права на перыяд знаходжання маці ў водпуску па цяжарнасці і родах. Закон улічыў паступаючыя запыты грамадзян і ўдакладніў, што пры наяўнасці ў сям’і дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да трох год водпуск прадстаўляецца адной асобе.
У мэтах стварэння ўмоў для павышэння прафесійнага ўзроўню работнікаў Закон удасканальвае нормы, што рэгулююць пытанні сумяшчэння работы з абучэннем. У прыватнасці, мяняецца падыход да прадстаўлення аплачваемага водпуску ў сувязі з абучэннем работніка. Новая рэдакцыя арт. 214 ПК прадугледжвае прадстаўленне ўказанага водпуску работнікам, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную ці вышэйшую адукацыю па накіраванні наймальніка, незалежна ад таго, якая адукацыя па ліку – першая ці другая.
Т. ПРЭСНЯКОВА, начальнік райаддзела Фонду сацыяльнай абароны
насельніцтва.
Надрукавана ў №61 ад 12.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *