Борцы из Оболи Шумилинского района громко заявили о себе

Край шумілінскі Молодёжь Спорт, туризм

Яны гучна заявілі пра сябе
Шмат шумілінскіх спартсменаў выступае на рэспубліканскіх і міжнародных стартах, у нас слаўныя спартыўныя традыцыі ў валейболе і грэка-рымскай барацьбе, апошнім часам гучна заявілі пра сябе нашы біятланісты, яркіх перамог дасягнулі шумілінцы і ў некаторых экзатычных відах спорту. Сёння раённая газета пачынае знаёміць чытачоў з найбольш вядомымі шумілінскімі спартсменамі.
Грэка-рымская барацьба
Паспяхова працуе аддзяленне ДзЮСШ па грэка-рымскай барацьбе ў Обалі. Трэнер П. В. Ганушчанка выхаваў восем майстроў спорту і 36 кандыдатаў у майстры спорту.
Уладзіслаў Грачухін
Заваяваў другое і трэцяе месцы ў дзвюх вагавых катэгорыях на Алімпійскіх днях моладзі па грэка-рымскай барацьбе, трэцяе месца на міжнародным турніры “Моц традыцый. Аляксандр Карэлін” (Новасібірск). Пераможца рэспубліканскай спартакіяды, першынства рэспублікі сярод выхаванцаў спартыўных устаноў прафсаюзаў, рэспубліканскай спартакіяды школьнікаў.
Вадзім Грачухін
Заняў другое месца на Алімпійскіх днях моладзі па грэка-рымскай барацьбе,  трэція  месцы на міжнародным турніры “Моц традыцый. Аляксандр Карэлін” (Новасібірск) і Еўра-Азіяцкіх гульнях (Казахстан). Двухразовы пераможца наступных стартаў: рэспубліканская спартакіяда, першынство рэспублікі сярод выхаванцаў спартыўных устаноў прафсаюзаў, рэспубліканская спартакіяда школьнікаў.
Яўген Грачухін
Чэмпіён вобласці па грэка-рымскай барацьбе, неаднаразовы пераможца і прызёр абласных турніраў.
(Працяг будзе).
Надрукавана ў №62 ад 15.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *