Дэмаграфія Шумілінскага раёна ў ліпені 2014 года

Край шумілінскі Общество

Дэмаграфія Шумілінскага раёна ў ліпені 2014 года

Віншуем з нараджэннем!
У ліпені нарадзіліся:
Бельская Яўгенія (Обаль);
Бічан Дзіяна (Язвіна);
Грыгор’еў Мацвей (Шуміліна);
Дзерман Яраслаў (Башні);
Доўгань Цімафей (Обаль);
Драздова Карына (Шуміліна);
Ільіна Ульяна (Светласельскі);
Камыш Леанід (Амбросавічы);
Курачова Вікторыя (Обаль);
Максімава Аляксандра (Язвіна);
Маркіянаў Дзяніс (Светласельскі);
Марозава Валерыя (Мікіціха);
Обадава Марыя (Обаль);
Пакроўская Караліна (Шуміліна);
Пляшкова Багдана (Кардон);
Сокалава Арына (Баёўка);
Сталярова Анастасія (Мішневічы);
Халіна Марыя (Шуміліна);
Хахлова Валерыя (Шуміліна);
Шостак Іван (Светласельскі);
Якімовіч Раман (Шуміліна).
У ліпені ў раёне нарадзілася 21 дзіця. Сем нованароджаных з’явіліся на свет на тэрыторыі Светласельскага сельсавета, шэсць – у Шуміліне. На чатыры дзіцяці пабагацела Обаль. На тэрыторыі Мікалаеўскага, Мішневіцкага, Лаўжанскага і Дабейскага сельсаветаў нарадзілася па аднаму дзіцяці.
18 шлюбаў у ліпені
У ліпені на Шуміліншчыне было зарэгістравана 18 шлюбаў. 13 пар пажадалі аформіць свае адносіны ў аддзеле загсу райвыканкама. 5 шлюбаў зарэгістравана ў сельвыканкамах, у тым ліку два – у Обальскім, па аднаму – у Дабейскім, Светласельскім і Мішневіцкім сельвыканкамах. 6 пар зарэгістравалі шлюб ва ўрачыстай абстаноўцы. У ліпені адна наша дзяўчына выйшла замуж за грамадзяніна Германіі.
Разводы
У ліпені суд Шумілінскага раёна разгледзеў  тры справы аб скасаванні шлюбу. Ва ўсіх  разведзеных сем’ях ёсць дзеці. Ва ўсіх  выпадках іскі аб скасаванні шлюбу падалі жанчыны.  Яшчэ 21  сямейнай пары суд Шумілінскага раёна даў тэрмін на прымірэнне.
Адна сямейная  пара была разведзена ў ЗАГСе.
Страты
У ліпені ў раёне пайшлі з жыцця 34 чалавекі, у тым ліку 8 – працаздольнага ўзросту. Па прычыне хвароб органаў кровазвароту памерлі 13 чалавек, па старасці – 6, ад анкалагічных захворванняў – 5.  Ад знешніх прычын пайшлі з жыцця 4 чалавекі.
Надрукавана ў №66 ад 29.08.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *