Происшествия. Криминал

Общество Происшествия

ЗДАРЭННІ. КРЫМІНАЛ
Дачы
Жыхарка Віцебска паведаміла ў міліцыю, што абрабавалі яе дачны дом у в. Пятніцкія. Прапалі прадукты харчавання і адзенне амаль на 600 тысяч рублёў. Праз дзень  у РАУС звярнуўся яшчэ адзін дачнік з гэтай жа вёскі (таксама віцяблянін) і расказаў, што ў ягоным доме нехта вырваў прабой на ўваходных дзвярах і ўкраў радыёпрыёмнік.
Злачынца  знойдзены – гэта ўра-джэнец в. Цербяшова без вызначанага месца жыхарства. Частка ўкрадзенага канфіскавана і вернута гаспадарам, злодзей затрыманы.
Пражэктары
З двух памяшканняў на ферме  Дабея ААТ “Прыазёрны мір” укралі 20 электрычных пражэктараў. Вартаўніка на ферме не было. Урон, нанесены гаспадарцы, складае 7,8 мільёна рублёў.
Абавязаны
Жыхара Обалі, як абавязаную асобу,  працаўладкавалі на Обальскі керамічны завод. Але мужчына на работу не хадзіў. Супраць яго  раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.
Веласіпед
Жыхарка Шуміліна “на хвілінку” пакінула ля магазіна “Гасцінец” раскладны веласіпед. Праз некаторы час веласіпед знік. Узбуджана крымінальная справа.
Цыгарэта
Нецвярозы жыхар а.-г. Мішне-вічы лёг адпачываць з цыгарэтай. Праз некаторы час выйшаў у суседні пакой, пакінуўшы цыгарэту на ложку. Калі гаспадыня пачула пах дыму, пакой ужо быў у агні. Патушыць яго самастойна гаспадары не змаглі. Агонь быў утаймаваны супрацоўнікамі мясцовага пажарнага паста.
Снарад
Жыхар Віцебска, які прыехаў у в. Лабейкі, патэлефанаваў у міліцыю і расказаў, што на беразе Заходняй Дзвіны ён знайшоў снарад. На месца здарэння былі выкліканы з Віцебска сапёры. Снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджаны і знішчаны.
Са зводак ДАІ
Нецвярозы
Жыхар Шуміліна ехаў на аўтамабілі ВАЗ-21043 у стане алкагольнага ап’янення. На вуліцы Юбілейнай у райцэнтры парушальніка спынілі супрацоўнікі ДАІ. Алкатэстар паказаў 1,81 праміле. Мужчыну пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.
Перакуліўся
Жыхар Расійскай Федэрацыі, які ехаў па аўтадарозе Віцебск-Полацк на аўтамабілі “Форд”, не выбраў бяспечную хуткасць руху, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Людзі не пацярпелі. На вадзіцеля складзены адміністрацыйны пратакол.
Парушальнікі
За суботу-нядзелю 23-24 жніўня супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі на дарогах раёна 41 парушэнне. 23 вадзіцелі парушылі хуткасны рэжым, двое селі за руль у стане алкагольнага ап’янення, адзін – без вадзіцельскіх правоў.
Па матэрыялах РАУС і РАНС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 67 ад 02.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *