7 верасня – Дзень беларускага пісьменства

Новости

7 верасня – Дзень беларускага пісьменства
Штогод у першую нядзелю верасня праводзіцца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.
XXІ Дзень беларускага пісьменства прыме 7 верасня 2014 года горад Заслаўе (Мінская вобласць).
У рамках свята ўдзельнікі і госці азнаёмяцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэнуцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаюць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.
Надрукавана ў № 68 ад 05.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *