Шумилино строит православный храм

Духоўнае Общество

Пабудуем храм разам
Паважаныя жыхары раёна!
Шумілінскі раённы выканаўчы камітэт, Шумілінскае благачынне праваслаўных цэркваў дзякуе працоўным калектывам арганізацый, прыватных прадпрыемстваў, прадпрымальнікам, жыхарам раёна за ахвяраванне грашовых сродкаў на будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы і звяртаецца да ўсіх працоўных калектываў, прадпрымальнікаў, жыхароў раёна з просьбай аб зборы грашовых сродкаў на будаўніцтва культавага будынка праваслаўнай царквы ў райцэнтры.
Усяго сабрана 817 мільёнаў рублёў, якія былі выдаткаваны на набыццё будаўнічых матэрыялаў, правядзенне будаўнічых работ, частковую аплату праектна-каштарыснай дакументацыі.
У 2013 годзе ад продажу сельскагаспадарчай прадукцыі на будаўніцтва праваслаўнай царквы паступіла ад сельгасарганізацый раёна 80 мільёнаў 998 тысяч 124 рублі. Такая ж работа праводзіцца і сёлета.
Загадзя ўдзячныя за разуменне і актыўны ўдзел.
Грошы можна пералічваць на разліковы рахунак 3015563960015 у філіяле №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”, УНП 300978390, МФО 150801635.
Узвесці храм пад купалы
Шуміліна – адзіны  райцэнтр на Віцебшчыне, дзе не было праваслаўнай царквы. У 2012 годзе справа, нарэшце, зрушылася з мёртвай кропкі. 18 мая ва ўрачыстай абстаноўцы быў закладзены першы камень ў падмурак будучага храма. За два з паловай гады ў цэнтры Шуміліна імкліва вырас прыгожы будынак Свята-Мікалаеўскай царквы.
Як расказаў благачынны Шумілінскай акругі протаіерэй Фёдар Пучынскі, сёлета плануецца завяршыць узвядзенне храма пад купалы. Практычна гатовая для ўстаноўкі малога купала званіца. Зараз будаўнікі працуюць над скляпеннямі храма, потым зоймуцца ўзвядзеннем барабана пад вялікі купал. Да пачатку зімы абавязкова трэба накрыць дах, каб сцены царквы не разбураліся ад непагадзі. Калі запланаваныя работы будуць завершаны, то можна пачаць устаноўку вокнаў і работы ўнутры храма.
Але такі аб’ём работы патрабуе вялікіх выдаткаў. “Без дапамогі жыхароў Шуміліншчыны, без падтрымкі з боку арганізацый і прадпрыемстваў раёна не абысціся. Прашу ўсіх не пакінуць храм без падтрымкі, – звярнуўся святар да шумілінцаў. – Шчыра дзякую тым, хто дапамагае сваімі ахвяраваннямі адраджэнню праваслаўнага храма ў райцэнтры”.
Сяргей ПАЎЛАЎ.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *