На рабочем совещании в Шумилинском райисполкоме

Актуалии Президент

Паскорыць сяўбу азімых
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме, якую ўчора правёў кіраўнік раёна У. П. Куранны, былі разгледжаны пытанні выканання прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, бягучыя пытанні жыццезабеспячэння раёна.
Асноўныя пытанні – работа сельскагаспадарчай галіны. Усталявалася добрае надвор’е, таму перад сельгаспрадпрыемствамі стаіць задача паскорыць завяршэнне восеньскіх работ на палетках. Асаблівая ўвага – сяўбе азімага рапсу,  якой перашкаджалі дажджы. Нельга замінаць і ў сяўбе азімых збожжавых, уборцы лёну, кукурузы, насення канюшыны.
Старшыня райвыканкама запытаў спецыялістаў па развіцці жывёлагадоўлі, у тым ліку па пытаннях ўзнаўлення малочнага статку, пастаноўкі жывёлы на стойлавае ўтрыманне. Не засталася па-за ўвагай і падрыхтоўка раёна да абласных “Дажынак” у Гарадку. Праз раён паедуць шматлікія дэлегацыі з многіх раёнаў вобласці, сталічныя госці – уздоўж  дарог павінен быць ідэальны парадак, адзначыў Уладзімір Пятровіч.
На нарадзе былі разгледжаны праблемы будаўніцтва жылых і вытворчых аб’ектаў, рамонту раённай бальніцы. Разглядалася пытанне пошуку новых гаспадароў для апусцелых будынкаў закрытых устаноў адукацыі: дзіцячы сад ў Полькавічах плануецца здаць у арэнду мясцовай гаспадарцы, шукаюцца гаспадары для Лявонаўскага дзіцячага сада і Суравенскай школы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў № 69 ад 09.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *