Исполнение прогнозных показателей было рассмотрено на заседании Шумилинского райисполкома

Президент Экономика

Паспяховая эканоміка – залог развіцця сацыяльнага сектара
На пасяджэнні райвыканкама, якое правёў у мінулую пятніцу кіраўнік раёна У. П. Куранны, разглядалася пытанне аб задачах па выкананні прагнозных паказчыкаў за 9 месяцаў бягучага года і ў цэлым за 2014 год.
Уладзімір Пятровіч на пачатку пасяджэння засяродзіў увагу на тым, што выкананне прагнозных паказчыкаў – гэта, у першую чаргу, напаўняльнасць раённага бюджэту, гэта сродкі на развіццё сацыяльнай сферы раёна, на падтрымку школ, бальніц, укладанні ў культуру, адпачынак жыхароў раёна, у добраўпарадкаванне нашых гарадскіх пасёлкаў, аграгарадкоў і вёсак.
З дакладам па азначанай тэме выступіў намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы В. В. Доктараў. Дакладчык адзначыў, што за 9 месяцаў бягучага года ў раёне з дзевяці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця выконваюцца толькі два – экспарт тавараў і мэтавы паказчык па энергазберажэнні.
Нязначны рост аб’ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі ў бягучых цэнах не дазволіў вядучым прадпрыемствам раёна забяспечыць выкананне  вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксу фізічнага аб’ёму за студзень-жнівень бягучага года (97,2% пры заданні 117%). Вызначана, што перад прамысловымі прадпрыемствамі раёна (Обальскі керамічны завод, Шумілінскі льнозавод, УП ЖКГ) стаяць вельмі напружаныя задачы па выкананні прагнозных паказчыкаў у цэлым за год.
Віктар Віктаравіч адзначыў, што вытворчасць інавацыйнай прадукцыі забяспечана прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу (ЗП “Славянскі прадукт” і СТАА “Вежа”).
Прагназуецца станоўчая дынаміка росту экспарту вядучымі экспарцёрамі раёна ААТ “ОКЗ” (на 18%), ЗП “Славянскі прадукт” (у 2,7 раза), СТАА “ІСК Поіск” (у 8,8 раза).
У вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі за восем месяцаў усе прадпрыемствы, за выключэннем ААТ “Ляжні” і ААТ “Прыдзвінскі”, дапусцілі зніжэнне вытворчасці. Дакладчык прааналізаваў асноўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемстваў, якія сталі прычынай зніжэння.
Найбольш высокія паказчыкі рознічнага тавараабароту паказваюць прыватныя прадпрыемствы “Карына-гандаль”, “Тамара-гандаль”, “Айвентус”, “Брут” і іншыя.  У той час, як райспажыўтаварыства не забяспечвае даведзеныя паказчыкі. Прадпрыемству трэба неадкладна актывізаваць сваю дзейнасць за кошт восеньскіх кірмашоў, распродажаў, гібкага цэнаўтварэння і іншага.
За студзень-верасень у раёне будзе ўведзена 1790 кв. метраў жылля, да канца года – 4500 кв. метраў (пры ўводзе 40-кватэрнага дома ў райцэнтры).
Асноўныя інвестыцыйныя ўкладанні звязаны з мадэрнізацыяй вытворчасці і абнаўленнем зношанага абсталявання на ОКЗ, “Вітконпрадукце”, у сацыяльнай сферы раёна, але яны менш за мінулагоднія.
Паказчык выконваецца па энергазберажэнні за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў раённай праграмы. Доля мясцовых відаў паліва па раёне складае 26,8%, у тым ліку ва УП ЖКГ – 52%.
У раёне вядзецца работа па ўцягненні ў гаспадарчае выкарыстанне маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. Так, здадзены ў арэнду 2 будынкі, спісаны – 1, выстаўлены на аўкцыён – 3.
За восем месяцаў сярэдні ўзровень зарплаты ў раёне склаў 4 103 тысячы рублёў, пры заданні 4 208 тысяч рублёў.
Пасля дакладу былі заслуханы справаздачы кіраўнікоў асобных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Адбылася вострая размова па выкананні прагнозных паказчыкаў, былі запатрабаваны рэальныя разлікі, якія зрабілі на прадпрыемствах, каб выйсці на зададзеныя параметры развіцця.
У прынятым рашэнні вызначана недастатковая работа прадпрыемстваў і арганізацый раёна па выкананні прагнозных паказчыкаў, вызначаны напрамкі работы па выпраўленні сітуацыі і выкананні паказчыкаў па выніках года. Канкрэтныя заданні ўстаноўлены асобным прадпрыемствам. На аддзелы і ўпраўленні райвыканкама ўскладзены задачы, як кантролю і каардынацыі гэтай работы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №71 ад 16.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *