Криминал. Происшествия

Происшествия

Крадзяжы раскрыты
Амаль месяц таму ў жыхара Шумі-ліна выкапалі на Дзюбянцы каля 130 кілаграмаў бульбы. Была ўзбуджана крымінальная справа. Нядаўна яна раскрыта. Міліцыянеры ўстанавілі, што ўкраў бульбу з чужога агарода раней судзімы жыхар райцэнтра. Больш таго, было даказана, што гэты ж грамадзянін украў курэй з падворка жыхаркі райцэнтра. Так што цяпер мужчыну прыйдзецца несці адказнасць адразу за два крадзяжы.
Грошы
З хаты пенсіянеркі ў в. Мосарава прапалі грошы.  Па гарачых слядах было ўстаноўлена, што калі гаспадыня выйшла з хаты, у чужы дом пранік мясцовы жыхар. Гэта ён прыбраў да рук больш за тры мільёны рублёў. Узбуджана крымінальная справа.
Ліхадзейка
Гэтым летам была ўзбуджана крымінальная справа з той нагоды, што ў жыхара Віцебска з дачы ў в. Гаравыя прапала медная трансфарматарная катушка і асабістыя рэчы. Ліхадзейку знайшлі, ёй аказалася жыхарка гэтай жа вёскі.
Міна
Жыхар Шуміліна паведаміў у РАУС, што  ў лясным масіве паміж вёскамі  Мясаедава і Дубрава знойдзена міна. З Віцебска прыехала група размініравання. Міна часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджана і знішчана.
Без флікера
У Обалі затрымана мясцовая жыхарка, якая позна вечарам ішла па праезнай частцы дарогі без флікера. Да таго ж, жанчына была ў стане алкагольнага ап’янення. Складзены адміністрацыйны пратакол, жанчыне прыйдзецца заплаціць штраф памерам у тры базавыя велічыні (450 тысяч рублёў).
“Перахоп”
У дзяржаўтаінспекцыю паступіла паведамленне: у Гарадоцкім раёне двое невядомых угналі ў грамадзя-ніна Літвы аўтамабіль ”Аўдзі-100” і зніклі ў невядомым накірунку. Быў аб’яўлены спецплан “Перахоп”. Су-працоўнікі Шумілінскай ДАІ дзяжурылі на аўтадарозе Віцебск-Полацк. Сумесна з супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі Полацкага РАУС ля в. Базылёўка Полацкага раёна затрымалі ўкрадзены аўтамабіль, за рулём якога быў жыхар Магілёва. Аказалася, што ён угнаў чужое аўто разам са сваім сябрам-земляком. Узбуджана крымінальная справа.
Хуткасць
У а.-г. Мікіціха быў затрыманы грамадзянін Расіі, які на аўтамабілі “Рэно-Лагуна” перавысіў устаноўленую хуткасць руху на  28 кіламетраў у гадзіну. Паколькі расіянін  мае від на жыхарства ў Баранавіцкім раёне, ён павінен быў атрымаць беларускія вадзіцельскія правы. Але іх у мужчыны не было. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы.
Сутыкнуліся
Жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі “Опель-Амега” на перакрыжаванні вуліц Суворава-Светласельская, не выканаў патрабаванне дарожнага знака “Рух без прыпынку забаронены” і не прапусціў “Фольксваген-Пасат”. У выніку машыны сутыкнуліся і былі пашкоджаны. На гаспадара “Опеля” складзены адміністрацыйны пратакол. Мужчына вы-кліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №73 ад 22.09.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *