Михаил Мануйко убирает по 300 тон кукурузы в день

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

Кожны дзень – па трыста тон
Да фермы Добрына УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”адзін за адным пад’язджаюць трактары з ПІМамі. У кожным прычэпе – па 10-12 тон здробненай кукурузы. “Ужо заклалі тры сянажныя траншэі ў Светласельскім і дзве – у Добрыне, – расказаў галоўны аграном гаспадаркі М. Я. Маліноўскі. – Мы ўбралі 70% кукурузных палеткаў, заклалі больш за 11 тысяч тон сіласу. А па плану трэба 19 тысяч тон. Думаю, справімся. Тыдні за паўтара поўнасцю закончым уборку кукурузы”.
Едзем ва ўрочышча Камні, што непадалёк ад Губіцы.  “На гэтым полі не вельмі вялікая ўраджайнасць – паўплывала засушлівае лета, самая лепшая кукуруза – да 250 цэнтнераў з гектара – была ў Светласельскім, уздоўж аўтадарогі Віцебск-Полацк”, –  кажа Міхаіл Ягоравіч.
На полі працуюць два кормаўборачныя камбайны.  Здалёк здаецца, што кукуруза стаіць сцяной, але яна не зялёная, а нейкая шэрая. “Цісканулі маразы, – тлумачыць адзін з  лепшых механізатараў гаспадаркі Міхаіл Мануйка (на здымку). – Але гэта для кукурузы не страшна. З яе атрымліваецца выдатны сілас”.
З першых дзён уборкі Міхаіл Мануйка працуе на камбайне. Кожны дзень на рахунак механізатара прыбаўляецца па трыста тон здробненай масы. Камбайн “абслугоўваюць” тры трактары на адвозцы. “Прастояў няма, – кажа Міхаіл. –  За адзін раз камбайн бярэ да шасці радкоў кукурузы. Дні стаяць сонечныя, на полі суха – працаваць адно задавальненне”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



1 комментарий по теме “Михаил Мануйко убирает по 300 тон кукурузы в день

  1. Молодец мужик,зимой от голода не помрём.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *