Шумилинские новости

Новости Общество

Шумілінскія навіны
Кірмаш выхаднога дня
4 кастрычніка ў Шуміліне на тэрыторыі рынка адбыўся кірмаш выхаднога дня. Зерне прадаваў “Шумілінскі райаграсэрвіс”, асаблівым попытам карыстаўся ячмень. Зерне, моркву і сталовыя буракі прывезлі з КУСГП “Сіроцінскі”. Прыватнікі з Язвіна прадавалі бульбу –  па таннай цане, яна разышлася ўмомант.  Такі ж кірмаш мяркуецца арганізаваць і ў наступныя выхадныя.
“Восеньскі карагод”
У мінулую суботу ў Віцебску адбыўся традыцыйны кірмаш “Восеньскі карагод”, у якім прынялі ўдзел работнікі аддзелаў адукацыі ўсіх раёнаў вобласці. З нашага раёна вазілі сельгаспрадукцыі ўсе школы, расказала метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі Т. М. Мураўёва. Прадавалі бульбу, капусту, моркву, яблыкі, фасолю. Гэтым самым установы адукацыі папоўнілі свае спецрахункі.
Новая тэхніка
УП ЖКГ пабагацела на новую тэхніку. У прыватнасці, нядаўна закупілі два МАЗы. Адзін будзе задзейнічаны на перавозцы шчапы, другі (з маніпулятарам) – на перавозцы дроў, расказаў галоўны інжынер камунгасу А. М. Догель. МАЗы (іх агульны кошт амаль два мільярды) купілі па лізінгу, першапачатковы ўзнос – 200 мільёнаў.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Парад калясак у Обалі
Так, менавіта ў Обалі 12 кастрычніка стартуе “Парад дзіцячых калясак-2014”. Мерапрыемства пачнецца ў 12.00, шэсце будзе рухацца ад дзіцячага сада да Дома культуры. Каля Дома культуры гледачоў чакаюць канцэртныя нумары і гульнявая праграма.
Парад дзіцячых калясак абальчане прысвячаюць Дню маці.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №77 ад 07.10.2014 г.



2 комментария по теме “Шумилинские новости

  1. А когда в Шумилино будет настоящий кирмаш? как всегда когда будет холодно и пойдут дожди?

  2. Вот хорошо было бы в эти выходные ярмарку провести, когда на улице бабье лето. Сделали бы такой красивый праздник осени для всех — с торговыми рядами, пирогами, горячим чаем и песнями. А когда будет дождь или мокрый снег, тогда уж, спасибо, не надо.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *