У школьников из Обольской СШ появились друзья из Витебской таможни

Образование

У сябрах – віцебскія мытнікі
Уменню педагогаў і дзяцей Обальскай школы заводзіць сяброў можна хіба толькі зайздросціць. Прычым, сяброўства гэта можа быць самым нечаканым…
Нядаўна на адрас рэдакцыі прыйшоў ліст ад Уладзіміра Івашкевіча, у якім расказвалася пра Обальскую школу, пра яе поспехі і дасягненні, пра знакамітых людзей, што там вучыліся, а таксама пра спонсарскую дапамогу гэтай установе ад Віцебскай мытні. “Напярэдадні новага навучальнага года Віцебскай мытняй у адрас Обальскай школы перададзена камп’ютарная і іншая тэхніка для абсталявання кабінетаў і вучэбных класаў на суму  амаль 30 мільёнаў. Гэтай школе мытня ўжо некалькі год дапамагае мэбляй, аргтэхнікай, посудам”, – гаворыцца ў лісце. Уладзімір піша, што ўзаеміны паміж строгімі афіцэрамі і школьнікамі могуць быць узаемна карыснымі.
А нядаўна супрацоўнікі мытні, як і абяцалі, самі прыехалі ў школу. “Мы сур’ёзна рыхтаваліся да гэтай сустрэчы, – расказвае дырэктар школы І. А. Чарнічэнка, – гэта нашы пачэсныя, доўгачаканыя госці. Хацелася сустрэць іх самым найлепшым чынам, каб наведванне Обалі ім запомнілася”. І яно запомніцца, можна не сумнявацца.
“Гасцей чакала сустрэча з вучнямі, экскурсія ў музей гісторыі школы, наведванне інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра, выставачнай залы школы, канцэрт, падрыхтаваны вучнямі і педагогамі”, – расказвае В. В. Баранава, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце. Дзеці з першых вуснаў даведаліся пра асаблівасці работы на мытні, пра тое, дзе вучаць на мытнікаў,  іншыя сакрэты прафесіі. Магчыма, нехта са старшакласнікаў усур’ёз задумаецца звязаць сваё жыццё менавіта з гэтай прафесіяй. Такія “жывыя” сустрэчы і ёсць самая эфектыўная прафарыентацыйная работа.
“Пасля сустрэчы госці маглі пракаціцца ў “гістарычным дыліжансе” па  Обалі. Ля ганка школы іх чакала прыгожая карэта, а ў запрэжцы, гуляючы грывай, стаяла школьная каняка Машка”, – гэта ўжо Н. В. Штокіна дае аператыўную інфармацыю на сайце Обальскай школы.
Віцебскія госці цікаві-ліся паходжаннем і значэннем назвы мястэчка і ракі Обаль, гісторыяй і лёсам помніка архітэктуры “Панская сядзіба”, пабывалі ў Обальскім музеі камсамольскай славы.
У кнізе водгукаў школьнага музе з’явіўся новы запіс са словамі ўдзячнасці за сустрэчу. Але гэта толькі пачатак новым цікавым стасункам. Наперадзе запланаваны сумесныя паходы, экскурсіі, сустрэчы.
Падрыхтавала Марына МАЛІНІНА.
Надрукавана ў №79 ад 14.10.2014 г.



1 комментарий по теме “У школьников из Обольской СШ появились друзья из Витебской таможни

  1. Ну, молодцы обольские учителя. И гости рады, и они довольны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *