Сома нельзя ловить с 1 ноября до 31 марта

Официально Экология

Забараняецца лоўля сама звычайнага
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з 1 лістапада 2014 года па 31 сакавіка 2015 года ў рыбалоўных угоддзях устанаўліваецца забарона на лоўлю сама звычайнага.
Калі знайшлі забітую жывёлу
Пры выяўленні ў паляўнічых угоддзях і (або) на тэрыторыях, не ўключаных у фонд паляўнічых угоддзяў, у тым ліку на дарогах, раненых, траўміраваных, хворых або загінуўшых дзікіх жывёл забараняецца самавольна здабываць іх, разбіраць або перамяшчаць (транспартаваць) іх тушы альбо часткі туш, выкарыстоўваць прадукцыю (мяса, скуру, рогі і іншае).
У выпадку выяўлення раненай, траўміраванай, хворай або загінуўшай паляўнічай жывёлы або дзікай жывёлы, занесенай у Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь, неабходна паведаміць карыстальніку паляўнічых угоддзяў, альбо ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС, або ў дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
В. НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №80 ад 17.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *