«Мясная лавка» в Шумилино будет продавать перепелов, уток и баранину

Актуалии Новости Общество

У “Мясной лаўцы” будуць качкі, перапёлкі і бараніна
У “Мясной лаўцы”, акрамя прывычных свініны, ялавічыны і кураціны,  будуць качкі, перапёлкі і бараніна, паведаміў пры адкрыцці магазіна першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Ігар Паграбняк.
“Мясная лаўка” размясцілася ў будынку былой крамы “Гародніна”, якая пасля рэканструкцыі пасвятлела і здаецца больш прасторнай.
Ігар Паграбняк паведаміў, што на рэканструкцыю пайшло каля 200 мільёнаў рублёў, гэта грошы райспажыўтаварыства. За гэтыя сродкі ўдалося замяніць ацяпляльную сістэму, адрамантаваць складскія памяшканні, зрабіць новае асвятленне ў гандлёвай зале, купіць гандлёва-тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне.
17 кастрычніка, падчас адкрыцця “Мясной лаўкі” вітрыны магазіна былі запоўнены, і шумілінцы перш за ўсё цікавіліся свінінай, дэфіцыт якой адчувалі апошнім часам.
Начальнік гандлёва-камерцыйнага аддзела райспажыўтаварыства Вераніка Гоманава расказала, што мяса свініны  і ялавічыны будзе паступаць з мясакамбінатаў Віцебскай вобласці. З Мінскай птушкафабрыкай і іншымі прадпрыемствамі заключаны пагадненні на пастаўку бараніны, мяса труса, качкі, перапёлкі. Будзе прадстаўлены і поўны асартымент “Вітконпрадукта”.
Дарэчы, в. а. старшыні райспажыўтаварыства Валянціна Чапурнова адзначыла, што ў “Мясной лаўцы” зроблены самыя мінімальныя гандлёвыя надбаўкі –10-15%. А ўлічваючы той факт, што магазін будзе працаваць з васьмі гадзін раніцы да дзесяці вечара без абедзенных перапынкаў і выхадных, ён абяцае стаць для жыхароў і гасцей Шуміліна папулярным.
Аліна ПЯТРОВА.



2 комментария по теме “«Мясная лавка» в Шумилино будет продавать перепелов, уток и баранину

  1. Посмотрим сохранится ли ассортимент через пару недель. А то у нашего райпо тольео на открытие изобилие, а потом останется кусок счерневшего мяса да пара костей.

  2. написано, что работает до 22.00. Сегодня были там в 18.30, и нас встретил большой амбарный замок. Ничего не меняется? Думаю, в режиме работы лучше написать : работает от случая к случаю. как и овощной работал. уже все привыкли.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *