Тамара Кузьмина из Никитихи тридцать лет выписывает «Герой працы»

Духоўнае Общество

Самыя надзейныя рэцэпты – з “Герой працы”
Тамара Аляксандраўна Кузьміна пакарае сваёй шчырасцю і адкрытасцю. Кажа, што ўвесь час, што жыве ў Мікіцісе (а гэта амаль трыццаць гадоў),  выпісвае раённую газету.
Тамара Аляксандраўна – былы аграном. Вядома, таму яе ў першую чаргу цікавяць сельскагаспадарчыя навіны. Але не толькі. “Пачынаю чытаць раёнку з першай старонкі і заканчваю апошняй, – прызнаецца жанчына. – Звычайна ваш рэдактар піша, якія пытанні вырашаліся на нарадзе ў райвыканкаме. Люблю чытаць пра тыя праблемы, якія ўздымаюць людзі падчас “прамых ліній” з рознымі спецыялістамі, пра эканоміку і перспектывы раёна”.
Тамара Аляксандраўна расказала, што заўсёды ўважліва разглядае фотаздымкі: на старонках раённай газеты вельмі часта пішуць пра яе знаёмых. І жанчына вельмі ганарыцца, што пра іх, як пра лепшых працаўнікоў раёна, расказваюць карэспандэнты.
“Ну, а на апошняй старонцы мне падабаецца рэклама і рэцэпты, – кажа Тамара Аляксандраўна. – Калі ўжо раблю закаткі па рэцэпту з раёнкі, то абавязкова атрымліваюцца смачнымі”.
Да таго ж, Т. А. Кузьміна  – чалавек шырокага кола інтарэсаў. Яе цікавяць палітыка, эканоміка, справы гаспадарчыя. Таму, акрамя раёнкі, выпісвае яшчэ газету  “Камсамольская праўда” і  часопіс “Гаспадыня”. Больш таго,  кожны год дзве дарослыя дачкі Кузьміных робяць сваім бацькам падарунак: выпісваюць на год “Аргументы і факты” і “Известия”.
Як сцвярджае Тамара Аляксандраўна, на пенсіі ёй сумаваць некалі. Жанчына захапляецца агародніцтвам і пчалярствам. Ну, а для душы чытае гістарычныя раманы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *