Медрегистратор Ирина Федченко отмечает, что этот год для Шумилинского района «урожайный» на новорожденных

Здоровье Людзі і лёсы Общество

“На маіх вачах выраслі тры пакаленні”
Дзеці яе называюць не інакш, як цёця Іра. Яе лагодны голас і ўсмешка падабаюцца нават самым маленькім. І  цёця Іра  да кожнага з  маленькіх пацыентаў, што прыходзяць на лячэнне ў дзіцячую кансультацыю, умее знайсці падыход. Дзеці з задавальненнем мераць тут рост, вагу і нават тэмпературу. Гутарка –  пра медрэгістратара дзіцячай кансультацыі раённай бальніцы Ірыну Мінаўну Федчанку, напісаць пра якую парэкамендаваў галоўны ўрач раёна К. Ф. Баканаў.
Многія, сёння ўжо дарослыя людзі, помняць, як калісьці Ірына Мінаўна шукала іхнія медыцынскія карткі, выдавала накіраванні ў бальніцу. А цяпер гэтыя жанчыны і мужчыны прывялі ў дзіцячую кансультацыю ўжо сваіх дзяцей, а некаторыя – нават і ўнукаў.  Час бяжыць вельмі хутка, упэўнена Ірына Мінаўна, якая працуе ў райбальніцы 26 гадоў.  Гэтак жа хутка растуць і дзеці (у Ірыны Мінаўны двое дарослых дзяцей і двое ўнукаў). “Увогуле на маіх вачах выраслі тры пакаленні”, – усміхаецца жанчына. І не трэба гаварыць, што большасць мам і іх дзетак Ірына Мінаўна ведае па імені і прозвішчы. Многім з іх яна афармляла пуцёўкі на лячэнне ў санаторый. Так, у гэтым годзе прайшлі аздараўленне 70 дзяцей – пабывалі ў санаторыях “Баравое”, “Зялёны бор”, “Асілак”, што на Міншчыне, у санаторыі “Ветразь”, што ў Паставах, і іншых.
Ірына Мінаўна лёгка арыентуецца ў картатэцы, дзе ў яе больш за тры тысячы дзіцячых медыцынскіх картак. У картатэцы і кабінеце медрэгістратара заўсёды ідэальны парадак. З асаблівым задавальненнем Ірына Мінаўна афармляе медкарткі для нованароджаных і з радасцю адзначае, што сёлетні год “ураджайны” на дзяцей.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *