Валерий Лисов из «Ловжаского» вспахивал по 8 гектаров за день

Сельское хозяйство Экономика

Зябліва – на першым плане
У канцы кастрычніка-лістападзе адна з самых пільных работ для сельгаспрадпрыемстваў – уздым зябліва. У гэтым годзе сухая восень спрыяе  рабоце, упэўнены механізатары.
Тыдзень таму мы сустрэліся на палетках ля в. Гаравыя з механізатарам ААТ “Лаўжанскае”  Валерыем Лісавым (на здымку). “З месяц назад мы прыступілі да ўздыму зябліва, – расказаў механізатар. – Але ж на палетках працавалі па два-тры трактары, бо астатнія былі задзейнічаны на сяўбе азімых зерневых і ўборцы кукурузы. Работы тармазілі частыя паломкі. Напрыклад, сёння працую я адзін, бо ў маіх калег – Алега Барысевіча і Андрэя Кахаева – сапсаваліся трактары”.
Але, як высветлілася, і адзін ў полі воін: Валерый Лісаў за дзень уздымаў па восем гектараў зябліва, гэтым самым перавыконваў даведзены план на два гектары. “Да майго трактара прычэплены навейшы плуг, – патлумачыў механізатар. – З ім працаваць у ахвоту: ён не пакідае разораў на зямлі, палеткі атрымліваюцца роўнымі”.
Але па ўздыму зябліва ў “Лаўжанскім” не ўсё так добра. Работу тармозіць недахоп паліва, расказаў намеснік дырэктара па вытворчасці В. І. Селязнёў. “Як толькі сітуацыя нармалізуецца, на палеткі выедуць адразу пяць трактароў з плугамі, – кажа Валерый Іванавіч. – Уздымаць зябліва будзем кожны дзень, пакуль дазволіць надвор’е”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №83 ад 28.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *