36 новобранцам из Шумилинского района вручены повестки в армию

Актуалии Молодёжь

Абаронца Айчыны – гучыць ганарова
У канцы мінулага тыдня ў райцэнтры прайшоў Дзень прызыўніка. 36 нашых землякоў будуць выконваць воінскі абавязак. Трынаццаць шумілінскіх юнакоў будуць праходзіць службу ў  асобнай механізаванай брыгадзе (Заслонава) і адзін у 103-й мабільнай брыгадзе ў Віцебску. У спецназе МУС у Мінску будуць служыць пяцёра, столькі ж ва ўнутраных войсках у Полацку. У пагранічных войсках у Смаргоні будуць служыць шасцёра шумілінцаў. Яшчэ пяцёра хлопцаў будуць праходзіць службу ў рэзерве.
Па традыцыі мерапрыемства пачалося каля раённага ваеннага камісарыята. Тут сабраліся  прызыўнікі, прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх аб’яднанняў, сябры, знаёмыя, родныя і бацькі прызыўнікоў, вучні СШ №1 і СШ №2.  Пад гукі духавога аркестра калона  прайшлася на цэнтральных вуліцах Шуміліна. Асаблівая павага тым, хто заўтра будзе абараняць Айчыну.
Як сімвал пераемнасці пакаленняў – мітынг на брацкіх могілках. Сённяшняя моладзь ніколі не забудзе пра загінуўшых за свабоду Бацькаўшчыны. Пра гэта ў сваіх выступленнях адзначылі  старшыня раённай ветэранскай арганізацыі К. Ф. Палоўнікава і першы сакратар райкама ГА БРСМ А. Ю. Хмарын.
Асноўныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню прызыўніка, прайшлі ў раённым Цэнтры культуры, дзе была прапанавана праграма “Армейскі магазін”.
Старшыня раённай прызыўной камісіі намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў выказаў упэўненасць, што сённяшнія прызыўнікі будуць годна служыць у арміі. Анатоль Мікалаевіч падкрэсліў, што служба ў арміі не толькі пачэсная, але важная і адказная місія.
З афіцэрскім наказам выступілі  ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі і  старшыня раённай арганізацыі “Беларускі саюз афіцэраў” палкоўнік В. І. Жандараў.  У добры шлях блаславіў хлопцаў праваслаўны святар іерэй Уладзімір Пучынскі.
Кожны прызыўнік атрымаў павестку, якую уручыў ваенны камісар раёна А. Г. Чарняўскі.
Дапоўніў мерапрыемства   святочны канцэрт.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *