Комиссия па делам несовершеннолетних провела своё заседание в Амбросовической школе

Закон Молодёжь Семья

Яны нават не ўяўлялі, наколькі самі запэцкаюцца гэтым гноем. А ці хутка адмыешся?
4 лістапада камісія па справах непаўналетніх райвыканкама правяла выязное пасяджэнне ў Амбросавіцкай школе. Прычынай такой увагі стаў праступак трох падлеткаў, вучняў гэтай школы, якія ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні да вартаўніка фермы Ляжні.
Грань паміж нявіннай забавай і прычыненай крыўдай, паміж дыктаваннем сваёй думкі і насіллем, паміж дабром і злом. Гэтая грань не пазначана алоўкам на лісце, не намалявана фарбай на асфальце, яна павінна быць у галаве. А калі яе няма?
Яны выключылі святло і пабеглі, трымаючыся сценкі, у другі бок фермы, там хапалі рукамі гной і кідалі яго ў вартаўніка. Ім было весела. І яны нават не ўяўлялі, наколькі самі запэцкаюцца гэтым гноем, якой цёмнай смярдзючай плямай распаўзецца гэты гной на іх рэпутацыі, на аўтарытэце іх сямей. А ці хутка адмыешся?
І ці лёгка зараз стаяць перад шматлюднай камісіяй, перад настаўнікамі, перад сваімі аднакласнікамі, глядзець, як мамка апускае вочы, як коцяцца па яе шчаках слёзы?
Па ўсім відаць, ім і самім сёння нялёгка і зусім нявесела, і наўрад ці здаецца той учынак “геройствам”. Але сутнасць жыцця ў тым і заключаецца, што гэта не камп’ютарная гульня, назад не адкруціш і не пройдзеш яшчэ разок. Гэта пара засвоіць, а заадно вывучыць і некаторыя артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
Таму на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама запрасілі не толькі падлеткаў, але і іх аднакласнікаў, каб гэтае пасяджэнне стала для ўсіх урокам права і этыкі. Старшыня камісіі А. М. Зайцаў расказаў дзецям, што закон у нашай краіне стаіць на абароне годнасці грамадзян і за тыя дзеянні, якія ўчынілі падлеткі, магла б быць не адміністрацыйная, а крымінальная адказнасць. Але яны непаўналетнія, двум па 14 гадоў, а трэцяму яшчэ 12. Таму ўзбуджаны тры адміністрацыйныя справы – супраць двух чатырнаццацігадовых падлеткаў і маці дванаццацігадовага.
Камісія доўга гутарыла з хлопцамі, з іх матулямі, старалася зразумець, што стала штуршком для такой выхадкі, як дзеці жывуць, чым заняты ў вольны час, чаму ім хацелася прынізіць другога чалавека, чалавека, які не мог пастаяць за сябе, бо ён з абмежаванымі магчымасцямі, чаму ў душах прарастае зерне жорсткасці?
Пытанняў многа, адказы на іх трэба шукаць, вядома ж, не толькі ў сённяшніх праявах характараў падлеткаў, але найперш у тым асяроддзі, дзе яны раслі і фарміраваліся. Як высветлілася, усім траім не хапае цвёрдай бацькавай рукі, бо родныя таты ў сем’ях не жывуць (у аднаго, праўда, ёсць айчым). Высветлілася і тое, што карыстаючыся бязмежнай мамчынай любоўю, адзін з хлопцаў асабліва любіць прагуляць школу, а мамка пакрывае, піша апраўдальныя запіскі.
Вядома, яны дзеці свайго часу. Сёння, на жаль, няма моды на масавыя заняткі футболам і валейболам, як гэта было ў 60-я гады мінулага стагоддзя, калі падлеткі бегалі за старэйшымі хлопцамі, прасіліся, каб іх узялі ў каманду, даверылі мяч. Сёння ўсе сядзяць у камп’ютарах, калі дарослыя не адгоняць, то і паўночы сядзяць, забыўшыся на ўрокі. А назаўтра якая школа? А калі не камп’ютар, што тады?
Аднаго, другога, трэцяга і іх маці камісія распытвае, што падлеткі рабілі на вуліцы пасля дзевяці гадзін вечара. Маці дакладна не ведаюць, самі ж хлопцы дакладнай мэты таксама не акрэслілі: “Ну, выйшлі з мальцамі на ву-ліцу пагаварыць”. Ну, выйшлі, карыстаючыся бескантрольнасцю, пагаварылі. А пра што гаварыць, чым заняцца, куды дзець энергію? У Ляжнях няма такога Ганушчанкі, як у Обалі, дзе ўсе падлеткі мараць займацца барацьбой, няма заняткаў, якія б захапілі, а значыць, няма таго рэчышча, куды можна скіраваць юнацкі імпэт.
Цікава, што пытанні задавалі тром хлопцам, але ў класным пакоі сядзелі іх аднакласнікі, і гэты адкрыты ўрок ці таварыскі суд (як хочаце назавіце) вымушаў і іх думаць, аналізаваць свае паводзіны, свае заняткі. Вымушаў думаць бацькоў, настаўнікаў.
Відавочна, што трэба мацаваць дысцыпліну, фарміраваць у падлеткаў адказнасць за сваё жыццё, за сям’ю. Звяртаючыся да аднаго з хлопцаў, член камісіі В. В. Юхнавец адзначыў: “У твае гады пара браць адказнасць за сям’ю, за дом, пара стаць гаспадаром”.
Юнакі, вядома, гаварылі дзяжурныя фразы: “Больш не буду”, “Буду брацца за розум”, “Буду вучыцца”…
Брацца за розум трэба тэрмінова. Нягледзячы на досыць дэмакратычнае пакаранне – папярэджанне – падлеткі пастаўлены на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх РАУС, звесткі пра іх занесены ў адзіную рэспубліканскую базу дадзеных. А гэта значыць, што кожны крок гэтых дзяцей і іх сем’яў будзе пад кантролем.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



5 комментариев по теме “Комиссия па делам несовершеннолетних провела своё заседание в Амбросовической школе

  1. А вот действительно, что делать детям в деревне, куда деть энергию? Ведь если им нечем заняться, это не значит, что энергия сама собой угаснет за ненадобностью. Родителям большого дела нет. Учителя, как правило, регулярно проводят никому не нужные мероприятия, исправно ставят себе галочку — всё. а дети как не были никому нужны, так и остались. ведь подобное «развлечение» — просто в голову не придёт ребёнку, которому действительно интересно жить.

  2. Наталля, многія з нас выраслі ў вёсцы, якая сама па сабе выхоўвала. Сорамна было паўстаць хуліганам перад любым старэйшым — ці то спрацаваная даярка, ці то стомлены трактарыст, не гаворачы пра настаўнікаў, нашых светачаў і самых паважаных людзей. Нашы гульні былі немудрагелістыя, і для іх нам не трэба былі ні арганізатары, ні спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі. На гітарах самі вучыліся іграць, бегалі ў гурткі і спортзалу, а найперш дапамагалі бацькам, якія былі занятыя на рабоце. І гароды палолі, і бульбу свінням варылі, і кароў пасвілі, і блінцы пяклі. Мы ведалі, што клопат пра блізкіх — гэта прыемна, а паважлівыя адносіны да людзей наогул — натуральна.Што ж перавярнулася ў галовах? Нават вы, разумная жанчына, сцвярджаеце, што «Учителя, как правило, регулярно проводят никому не нужные мероприятия…» Яны змагаюцца за нашых дзяцей, закладваюць у іх асновы маральнасці, пашыраюць іх кругагляд, далучаюць да грамадска карыснай працы і здаровага ладу жыцця — і гэта «никому не нужно»? Патрэбна, паверце, а бацькам варта было б узяць добры дрын, каб не палаць вачыма перад камісіямі — рэкамендую.

  3. Дрын узяць прасцей, складаней прапанаваць хлопцам спартыўную секцыю.

  4. Ну-ну, кругласутачную — бо дзецюкоўская разбэшчанасць акурат начамі і выплывае.

  5. «Яны змагаюцца за нашых дзяцей, закладваюць у іх асновы маральнасці, пашыраюць іх кругагляд, далучаюць да грамадска карыснай працы і здаровага ладу жыцця – і гэта «никому не нужно»? Патрэбна, паверце, а бацькам варта было б узяць добры дрын…»
    Бацькам за пьянкой некогда воспитывать детей, а «взять дрын» — кончится как в Минске на днях. А учителя заняты тем, что «пасут тех самых бацьков», да пишут отчёты, планы, программы, мониторинги и т.д. А детьми заниматься по-настоящему им просто некогда, да и желания у подавляющего большинства нет. Только «для галочки» и успевают.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *