В Шумилино вандалы разломали 34 пролета бетонного забора

Актуалии Общество Происшествия

Каму перашкаджала агароджа?
У ноч з 5 на 6 лістапада па вуліцы Юбілейнай у Шуміліне (уздоўж трасы Віцебск-Полацк) разламалі 34 пралёты  бетоннай агароджы.  Каму гэта спатрэбілася, і хто гэтыя вандалы, – высвятляюць супрацоўнікі РАУС.
“Уздоўж аўтадарогі Р-20 знаходзяцца шматпавярховыя дамы, мабыць,  нехта быў сведкам вандалізму і бачыў хуліганаў, – кажа начальнік РАУС В. В. Мядзвецкі. –  Мы заклікаем жыхароў Шуміліншчыны да грамадзянскага сумлення і просім сведкаў здарэння патэлефанаваць 102 і расказаць пра прыкметы злачынцаў. За інфармацыю, якая дапаможа расследаванню, будзе выплачана ўзнагароджанне”.
Вядома, ля кожнай агароджы міліцыянера не паставіш. Вадзім Вадзімавіч расказаў, што ён  звярнуўся ў райвыканкам з хадайніцтвам устанавіць уздоўж аўтадарогі Віцебск-Полацк дзве відэакамеры.  З дапамогай іх, упэўнены міліцыянеры, было б лёгка знайсці вандалаў.
Спецыялісты УП ЖКГ падлічылі, што нанесены ўрон 6,2 мільёна рублёў. Згодна з арт. 341 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці” вандалам  пагражае арышт да трох месяцаў або грамадскія работы, або штраф.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №87 ад 11.11.2014 г.



1 комментарий по теме “В Шумилино вандалы разломали 34 пролета бетонного забора

  1. А что наша неустанно бдящая милиция, опять ничего не видела и никого не нашла?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *