В Шумилино стартовал междурайонный шахматный турнир

Мир увлечений Спорт, туризм

Шахматы: адкрылі сезон

Адкрыў сезон міжраённы турнір па шахматах, які прайшоў у мінулую нядзелю ў сценах Шумілінскай СШ № 1. Ініцыятар турніру Уладзімір Вярлоў (ён пераехаў нядаўна на сталую працу ва Ушачы) не здрадзіў завядзёнцы адкрываць падобныя спаборніцтвы менавіта на шумілінскай зямлі.

У госці да шумілінцаў прыехалі чатыры каманды гасцей з заходняй зоны Віцебшчыны. Гаспадары турніру ў складзе Уладзімі-ра Любімава, Мікалая Радайкіна, Уладзіміра Грыбава, Уладзіміра Зелянкова і Алега Далімаева  аказаліся на вышыні, яны на адно ачко абышлі глыбачан – чэмпіёнаў вобласці 2012 года.

У асабістым першынстве перамогу святкаваў наш зямляк Уладзімір Вярлоў, які гуляў, тым не менш, за каманду Ушачаў. У яго на рахунку 6 перамог і тры нічыі. Самым моцным у намінацыі “Лепшы пенсіянер” аказаўся адзін з шахматыстаў Верхнядзвінска.

На турніры абмеркаваны графікі выезду каманд на міжраённыя турніры на ўвесь шахматны сезон.

Мікалай ШОСТАК.

Надрукавана ў №88 ад 14.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *