“І жэніцца, і родзіць вёска слаба…”

Общество Президент Сельское хозяйство

“І жэніцца, і родзіць вёска слаба…”
11 лістапада прайшоў падворны абход населеных пунктаў Каўлякоўскага сельсавета. Прадстаўнікі аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, розных службаў і ведамстваў прыйшлі ў кожны двор, у кожную кватэру для таго, каб на месцы даведацца, чым жывуць людзі, што іх хвалюе, некаму, магчыма, указаць на хібы і недахопы.
Цікава, што  Каўлякоўскі сельскі савет, пры тым, што самы маланаселены ў параўнанні з іншымі саветамі раёна, мае і самую вялікую колькасць населеных пунктаў. На Каўлякоўшчыне ў 41-ой вёсцы жыве зараз 735 чалавек. Да таго ж, з часам гэтая і без таго сціплая лічба няўмольна змяншаецца.
Вось ужо і школа на ўвесь савет адна – Навікоўская,  і ў садзе ў Крывым Сяле выхоўваюцца ўсяго толькі трынаццаць дзетак. Не трэба быць вялікім аналітыкам, каб здагадацца, што наўрад ці зноў, як некалі, тут возьмецца бурліць жыццё, вернецца тое, пра што сёння хто са старэйшых толькі хіба ўспамінае.
Але вёска жыве (карэспандэнт раёнкі аказалася членам групы, што працавала ў Крывым Сяле), сваім жыццём, прывычным. Вядома, бедная на фарбы позняя восень сустрэла гасцей з раёна  не тое каб радасна: сумны шызы хмызняк, голыя, у прадчуванні хуткага снегу, дрэвы, падмерзлыя кветкі. Зразумела, што вёска летняя, вёска вясновая будзяць у душы кожнага гараджаніна зусім іншыя адчуванні.
А людзі радуюцца гэтай цішыні: “У нас тут вельмі добра, ціха, спакойна”, – гаворыць М. І. Пушкарова, сядлаючы веласіпед. Марыя Іванаўна ўсё жыццё працавала ў гаспадарцы бухгалтарам,  эканамістам. Яны з мужам выхавалі пецярых дзяцей, заўжды трымалі гаспадарку, шмат працавалі на зямлі. Нядаўна жанчына і яшчэ некалькі кабет прыязджалі на прыём да кіраўніка раёна, прасілі пасадзейнічаць таму, каб былы школьны будынак аддалі пад царкву. І вось сёння яна ўжо просіць перадаць У. П. Куранному словы падзякі ад крывасельскіх вернікаў: будынак набыў статус царквы, цяпер там вядуцца рамонтныя работы, ёсць шмат планаў па ўладкаванні, а галоўнае, ёсць людзі, гатовыя падтрымліваць ідэю матэрыяльна. “Нам і сельвыканкам дапамагае. Вось і грошы ад самаабкладання на фарбу аддалі, бачыце, як выдатна атрымалася, – звяртае нашу ўвагу на фасад будынка Марыя Іванаўна. – Свята-Мікалаеўская царква тут была заўжды, зараз мы яе проста адраджаем. Вельмі цікава было б даведацца, які святы тут пахаваны. Людзі кажуць, што ён вызначаўся добрым сэрцам і справамі. Цікава было б ведаць яго імя, і наогул, што-небудзь пра гісторыю нашай вёскі” – гэта ўжо заданні журналістам. Будзем старацца.
На крывасельскіх вуліцах нешматлюдна. Ды і рэдкія мінакі – пенсіянеры. Бадзяюцца без справы  абібокі, што не супраць знайсці таго, хто раптам пачастуе гарэлкай. Пра гэта, вядома, можна і змоўчыць, але праблема п’янства стаіць для гэтага рэгіёна надзвычай востра. І тое, што з нейкага часу тут не працуе крама, ніяк не змяншае колькасць п’яных на квадратны метр. Яны знаходзяць нейкую магчымасць набыць спіртное пры любых умовах, нават у Бешанковічы на кані зганяць для некаторых зусім не цяжка.
У Шуміліна, Віцебск, Гарадок, Гродна і іншыя гарады Беларусі раз’язджаецца моладзь з Крывога Сяла. А тут застаюцца іх бацькі, якія трымаюць кароў, даглядаюць агарод, разводзяць пчол, каб падтрымаць сваіх цяпер ужо гарадскіх дзетак. Праўда, і дзеці не забываюць бацькоўскую хату, у многіх дамах пахваліліся, што з горада, лічы, кожныя выхадныя наязджаюць. Дарэчы, падворкі гэтых людзей вызначаюцца асаблівай дагледжанасцю, акуратнасцю.
“І жэніцца, і родзіць вёска слаба, – пісаў Ніл Гілевіч быццам пра Каўлякоўшчыну. – А помнiцца: на школьны пляц-падворак з адной сям”i нас бегла семярых…”. А што зараз “У кожнай хаце — толькi дзед ды баба,
У кожным класе — толькi сем малых”…
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў № 88 ад 14.11.2014 г.



3 комментария по теме ““І жэніцца, і родзіць вёска слаба…”

  1.  В 1839-м году упоминалась Митковская-Успенская церковь, перешедшая из униатских в православные, настоятель Иоанн Мацкевич. В 1884-м году числилась Успенская Пресвятой Богородицы церковь в с.Митковичи, настоятель Николай Мацкевич, род.1828г. Рукоположен к сей церкви в 1852-м году, но церковь построена в 1873-м. Видимо речь идёт о церкви в Кривом Селе, сохранившей старое название, а в самих Митковичах церковь при имении  с 1873-го года использовалась как часовня, на 1905-й год там всего один двор.
    Кривое Село в конце 19 века было вторым по величине в Михаловщинской волости, в 1886-м году: дворов 23, жителей 146; церковь приходская; ярмарки: в Троицу, 9 мая и 15 августа. Значение села определялось местонахождением: здесь идя на юг от от Куриловщины — узловой почтовой станции тогдашней дороги Москва-Рига — пути расходились на переправы: через Будилово на Сенно, Могилев и Бешенковичи на Минск, Варшаву. Криволинейная планировка улиц могла явиться основой названия — Кривое, Село было характеристикой — более 20-ти домов и церковь.

  2. Новики в 19-м веке соперничали с Кривым Селом по населению и превосходили его, и если последнее известно больше как торговое поселение, то Новики — как культурно-образовательный центр волости, церковь здесь была известна с 1802- го года, к началу 20- го века было две школы: церковно-приходская и народое училище. Принадлежали Новики изначально Василевскому (основное владение -фольварк Ольшаники), но к началу 20-го век были на государтвенных землях. Основой развития поселения было нахождение на важной торговой дороге, идущей от Бешенкович через Ольшаники к нынешним Любичам и далее на Сиротино ( сейчас не существует). В 1922-м -1924-м годах настоятелем Новиковской церкви был Николай Фомич Околович, впоследствии репрессированный и признанный святым РПЦ в 2007-м году. На месте церкви установлен памятный крест, а сохранившаяся пристройка возможно была ЦПЩ 1905-го года, это единственное сохранившееся сооружение тех лет в районе.

  3. Что касается населенных пунков и населения: согласно статистическим данным сейчас сельское население Шумилинского района, куда вошла территория Михаловщинской волости на сегодняшний день, составляет 9558 жителей при площади района примерно 155 833 десятины в дометрическом исчислении. В 1905 году, 108 лет назад, в одной Михаловщинской волости проживало 10 320 жителей на площади 22 951 десятин. Т.е плотность сельского населения сократилась с 0,457 чел на десятину до 0,0613 чел на десятину, в 6,737 раза. Это в разрезе района. Если взять только пределы бывшей волости (нынешний Ковляковский и часть Добеевского сельсовета), то число населенных пунктов сократилось примерно в четыре раза : с 200 до 50, а население примерно в 10 раз, т.е фактически, с учетом трудоспособного населения, речь идет о депопуляции. К сожалению, это факт. Возможно строительство Бешенковичской ГЭС, моста через Двину, внесли бы некоторые коррективы, но пока перспективы весьма туманны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *