На улице Сипко в Шумилино идёт ремонт

Новости

Новае аблічча вуліцы Сіпко
Рамонт дарогі на вуліцы Сіпко прасіўся даўно. Старыя бардзюры і яміны на праезнай частцы не дадавалі гонару нашаму райцэнтру. Да таго ж, вуліца Сіпко побач з аўтадарогай Віцебск-Полацк, і госці нашага горада, каб трапіць у цэнтр Шуміліна, збочваюць у сваёй большасці менавіта на Сіпко.
Больш за тыдзень таму брыгада ДРБУ-204 пачала працу на рамонту дарогі па вуліцы Сіпко. “Робім капітальны рамонт ад  аўтадарогі Р-20 да павароту на вуліцу Кароткіна”, – коратка  расказалі рабочыя.
На мінулым тыдні на Сіпко было многа тэхнікі.  МАЗы адвозілі рэшткі старога асфальтавага пакрыцця, на другіх  прывозілі шчэбень. Акрамя тэхнікі шумілінскага ДРБУ, былі задзейнічаны машыны з прадпрыемства меліярацыйных сістэм, з ДРБУ-45 г. Віцебска. “І справа нават не ў тым, што ў нашага прадпрыемства не хапае машын, проста трэба спецыяльная тэхніка, – тлумачыць галоўны інжынер ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Напрыклад, фрэза,  якая зразае стары асфальт, ёсць толькі ў Віцебску”.
Таксама дарожнікі мяняюць старыя бардзюры. Рамонт дарогі будзе працягвацца ўвесь лістапад. “Калі не перашкодзяць дажджы, то да снежня на вуліцы Сіпко будзе новая праезная частка, – расказаў Уладзімір Раманаў. – Па падліках, рамонт абыдзецца ў 700 мільёнаў рублёў”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 88 ад 14.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *