За перевозку детей без автокресел будут штрафовать с 16 января

Безопасность Общество

Дзіцячыя крэслы ў аўтамабілях
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 483 ад 13 кастрычніка 2014 года, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых сядзенняў. Такая навіна выклікала пэўны рэзананс  у шумілінскіх вадзіцеляў, якія падчас “прамой лініі” ў ДАІ цікавіліся, як пры гэтым улічваецца рост і вага дзіцяці.
На пытанне адказвае начальнік ДАІ РАУС М. У. Гаралевіч: “Дзіцячыя ўтрымліваючыя ўстройствы  для дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў павінны быць выбраны ў адпаведнасці з іх вагою і ростам. Калі дзіцяці ад пяці да дванаццаці гадоў, то для яго ўзросту падбіраюцца адпаведныя ўтрымліваючыя ўстройствы ці бустары (аўтакрэслы без спінкі), спецыяльныя падушкі для сядзення, дадатковыя сядзенні, якія дазваляюць прышпіліць дзіцяці з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку.  Разам з тым у Правілах ёсць і выключэнні. Напрыклад, дзяцей ва ўзросце да 12 гадоў дазваляецца перавозіць без выкарыстання ўтрымліваючых устройстваў, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілях таксі. Вадзіцелі павінны ведаць, што забараняецца перавозка дзяцей  на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых устройстваў, спінка якіх развёрнута да лабавога шкла транспартнага  сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі. Выключэнне складаюць толькі выпадкі, калі механізм франтальнай падушкі адключаны”.
За перавозку дзяцей без спецыяльных аўтакрэслаў у Беларусі пачнуць штрафаваць з 16 студзеня наступнага года. На першы раз вадзіцеля чакае штраф ад 0,5 да 4 базавых велічынь, за паўторнае такое ж парушэнне на працягу года – ад 2 да 8 базавых велічынь.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *