Международное сотрудничество начинается в школе

Молодёжь Общество

Пішыце «арлянятам»
Усё менш застаецца з намі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Некаторыя з іх, хто вызваляў ад нямецка-фашысцкіх акупантаў наш раён, і пражывае па-за межамі Беларусі, у сілу свайго ўзросту не могуць да нас прыехаць, але даражаць памяццю пра беларускую зямлю. Такія людзі з розных куткоў свету трымаюць сувязь з раёнам, у тым ліку і з раённым саветам ветэранаў, тэлефануюць і пішуць лісты.
Нядаўна, напрыклад, старшыня раённага савета ветэранаў К. Ф. Палоўнікава атрымала ліст з Казахстана ад Мікалая Інакенцьевіча Патапава, які просіць выслаць кнігу “Памяць. Шумілінскі раён”. Гэта кніга – як памяць пра загінуўшых землякоў. Ён расказаў, што іх савет ветэранаў трымае сувязь з ваенна-патрыятычным клубам “Арлёнак”, што існуе ў горадзе Алмата. Кіраўнік клуба Алена Сяргееўна Ахмедава піша: “Мы працуем з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны і воінамі-інтэрнацыяналістамі па стварэнні музея Баявой славы. Хацелі б пасябраваць з беларускімі дзецьмі і наладзіць з імі перапіску”.
Спадзяемся, што шумілінскія школьнікі зробяць крок насустрач такой прапанове.
Пішыце арлянятам на адрас:
ул. Кирпичный завод, 1 «А», для «Орлёнка», г. Алматы 11. Республика Казахстан, 050011.
Падрыхтавала Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 99 ад 21.12.2010 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *