Депутат Шумилинского районного Совета Лариса Молодечкина встретилась со своими избирателями

Актуалии Президент

І дэпутатам, і не дэпутатам работы хопіць
Сустрэча дэпутата раённага Савета дэпутатаў Л. У. Маладзечкінай са сваімі выбаршчыкамі прайшла на мінулым тыдні ў сценах раённай гімназіі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня Светласельскага сельскага Савета В. В. Шчарбакоў і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама В. В. Мянькова.
Дэпутат Маладзечкіна расказала пра работу Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання, пра тыя пытанні, якія дэпутаты абмяркоўвалі і вырашалі на працягу сямі месяцаў з часу іх абрання.
Ларыса Уладзіміраўна спынілася і на праблемах, якія існуюць у Светласельскай выбарчай акрузе № 28 , ад якой яна абрана ў раённы Савет. Як дэпутата і як кіраўніка навучальнай установы яе найперш хвалююць праблемы ў сем’ях, асацыяльныя паводзіны некаторых бацькоў. Даводзіцца вырашаць і іншыя пытанні, і калі ўдаецца знайсці станоўчае рашэнне, гэта прыносіць задавальненне. Як, напрыклад, у выпадку з сям’ёй з Данецкай вобласці, якой у Лескавічах дапамаглі знайсці і прытулак, і работу.
(Заканчэнне на 2-й стар.) Шчарбакоў расказаў прысутным пра работу сельвыканкама па вырашэнні надзённых пытанняў жыхароў Светласельскага сельсавета. На сённяшні дзень людзей больш за ўсё хвалююць праблемы асвятлення, водазабеспячэння і рамонту дарог. Усе гэтыя пытанні сельвыканкам штодзённа трымае на кантролі, паведаміў Віктар Вікенцьевіч, калі ёсць магчымасць, рашае сам. Ён расказаў, што толькі ў гэтым годзе 27 мільёнаў пайшло на рамонт дарог у Светласельскім сельсавеце, 81 мільён зрасходаваны на замену вулічнага электраасвятлення.
Праблемных пытанняў яшчэ нямала. Пра гэта гаварылі і прысутныя на сходзе. Так, работнік гімназіі Ф. В. Кляшчонак звярнуў увагу на жалобны стан агароджы па вуліцы Цэнтральнай у Лескавічах, старэйшына вёскі Лескавічы В. Г. Сцепаненка агучыла скаргу сяльчан  па аплаце за здадзеных ў ААТ “Лаўжанскае” цялят. Задавалі таксама пытанні па неабходнасці рамонту каналізацыйнай сістэмы ў гімназіі, па замене аварыйнай падлогі ў Лескавіцкім сельскім клубе, іншыя. А выкладчык фізкультуры С. П. Вашадок пасля сходу завітаў на прыём да В. В. Мяньковай, каб даведацца, як будзе вырашацца праблема перазагружанасці дзіцячага сада №4 у Шуміліне…
Думаць, што ўсе гэтыя пытанні знайшлі тэрміновае вырашэнне, было б наіўна. Але гэтая сустрэча паказала, што і дэпутатам, і кіраўнікам арганізацый, і кожнаму з нас ёсць над чым працаваць.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў № 89 ад 18.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *