Доска Почета Шумилинского района: Надежда Полеченкова

Актуалии Общество

Удзячныя ўсмешкі кліентаў
Рабіць людзей прыгожымі і дапамагаць стварыць свой вобраз – для цырульніцы КУП БАН Надзеі Іванаўны Палячанковай не проста прафесійны дэвіз, а жыццёвае крэда. Надзея Іванаўна каля пятнаццаці год працуе ў мужчынскай зале.  Моцная палова нашага гарадка ўжо даўно ацаніла прафесіяналізм і майстэрства цырульніцы, многія  сталі яе пастаяннымі кліентамі.
Назіраць за тым, як працуе майстар, адно задавальненне: нажніцы, расчоска і іншыя прылады ва ўмелых руках Надзеі Іванаўны, нібы матылькі, параць над валасамі, ствараючы прыгожую прычоску.
“Самая вялікая падзяка для мяне – бачыць задаволеныя ўсмешкі кліентаў,” – прызнаецца Надзея Палячанкова. А па-іншаму і не бывае: кожны, хто хаця бы аднойчы даверыўся гэтай цырульніцы, не быў расчараваны, а выходзіў з цырульні ў выдатным настроі і з жаданнем сюды вярнуцца.
Высокі прафесіяналізм майстра адзначаны, прозвішча Н. І. Палячанковай занесена  на раённую Дошку гонару.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 90 ад 21.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *