Калі верш становіцца духоўным сімвалам

Духоўнае

Калі верш становіцца духоўным сімвалам
Так здарылася, што паэтэса старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка раней ніколі не бывала ў Шуміліне. Забягаючы наперад, хочацца сказаць, што першы яе візіт абяцае пакласці пачатак шчыраму сяброўству паэтэсы з чуйнымі да літаратуры жыхарамі нашага раёна.
25 лістапада пасяджэнне літаратурна-мазычнай гасцёўні ў раённай бібліятэцы прайшло асабліва ўрачыста, сабрала багата народу. Аказалася, што вершы Тамары Іванаўны на Шуміліншчыне не толькі ведаюць і любяць, але і чытаюць напамяць. Творчая сустрэча прайшла ў фармаце шчырага дыялогу, чытачы задавалі пытанні, выказвалі словы падзякі за творчасць, дзяліліся пачуццямі, што будзяць у душы вершы віцебскай паэтэсы.
Творчы багаж Т. І. Красновай-Гусачэнкі надзвычай важкі. Яна аўтар больш за тысячу вершаў, 20-ці паэтычных зборнікаў, сярод якіх “На адным дыханні”, “Адпусці мяне, боль”, “Пасярод зімы”, “Я прыйшла”, “Восень маладая”, лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку і міжнародных, пераможца творчых конкурсаў. Тамара Іванаўна ўдастоена адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Беларусі – медаля Францыска Скарыны.
Апроч таго Т. І. Краснова-Гусачэнка – крытык, публіцыст, актыўны грамадскі дзеяч. Яна блізка да сэрца ўспрымае ўсё, чым жыве Беларусь, што дзеецца ў краінах-суседках. Як чалавеку глыбока рэлігійнаму, з багатым жыццёвым досведам, спагадліваму і адкрытаму да ўсяго светлага і добрага Тамары Іванаўне хочацца данесці да свайго чытача простыя прынцыпы ўладкавання Сусвету. Будзь шчырым у думках і ўчынках, жыві сумленна, не зайздросць, не падманвай, шмат працуй і жыццё абавязкова цябе ўзнагародзіць.
Вся наша жизнь,
как на одном дыханье:
На вдохе –
детство, юность и любовь.
На выдохе – болезни и страданья.
Но –  в наших детях
Повторимся вновь.
Еще во всем, что на земле оставим,
Что доброе сумеем сотворить,
Не думая о скоротечной славе.
Жить, чтоб трудиться,
Чтобы снова –  жить…
Тамара Іванаўна расказала, што яе бацьку пасля вайны накіравалі ў вёску Шчапяціна Бранскай вобласці старшынёй калгаса, маці – дырэктарам школы. Там яна і нарадзілася. Доўгі час бацькі адраджалі дыханне вёскі, жылі ў зямлянцы. Бацька так і заявіў, што пакуль апошні калгаснік не пераедзе ў дом, яны таксама будуць жыць у зямлянцы. Магчыма, няпростае дзяцінства і паўплывала на станаўленне характару, светапогляду будучай паэтэсы. А пісаць Тамара пачала яшчэ ў школе. Яе вершы друкаваліся ў мясцовых газетах. У 1974 годзе іх сям’я пераехала ў Беларусь, з той пары Тамара Іванаўна тут жыве і працуе, лічыць Віцебск сваёй радзімай, тут нара-дзіліся дзеці і ўнукі.
Падтрымку ўсім сваім творчым пачынанням яна адчувае ад спадарожніка жыцця, мужа Уладзіміра, які, дарэчы, прыехаў разам з ёй і на гэту сустрэчу. Да слова,  муж заўважыў, што пастаяннае творчае гарэнне ніяк не перашкаджае яго жонцы быць выдатнай гаспадыняй. Ёй не чужыя клопаты простага чалавека, яна добра разумее, адчувае людзей.
Т. І. Краснова-Гусачэнка ў сваю чаргу заўважыла, што Шуміліншчына багатая творцамі. Асабліва яна адзначыла свайго саратніка, паэта, краязнаўцу, пісьменніка, нашага земляка В. В. Улюценку.  Віктар Васільевіч днямі справіў юбілей, і Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў яго Граматай за плённую літаратурную працу, удзел у грамадскім жыцці. Наш зямляк высока ацаніў творчасць паэтэсы. Пераўтварэннем быту ў быццё (бытие – руск.), назваў Віктар Васільевіч яе вершы. Гэта менавіта той выпадак, калі верш становіцца духоўным сімвалам, выражае пачуцці, незапісаныя словы, што ёсць у душы кожнага з нас, якія кожнаму зразумелыя. Але не кожны можа выказацца так, як гэта ўдаецца  паэту. “Течёт река живого языка” – так адным выразам ахарактаразаваў творчасць паэтэсы яе калега па творчым цэху.
Намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў заўважыў, што вершы Тамары Іванаўны не толькі варта зрабіць абавязковымі для вывучэння ў школе, але і  службовым асобам парэкамендаваць мець на рабочым стале зборнік яе вершаў. Ён падзякаваў за сустрэчу і ўручыў паэтэсе кнігу “Наша Шуміліншчына”.
Сапраўдным падарункам для госці стала выступленне выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў. А. В. Міхееў адзін з яе вершаў паклаў на музыку, і прэм’ера новай песні здарылася менавіта ў гэты дзень.
Чытачы яшчэ доўга не адпускалі паэтэсу, задавалі пытанні, бралі аўтографы. Яна абяцала, што абавязкова прыедзе зноў, бо ў нас утульна, у нас прыгожа і спакойна, як дома.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.



3 комментария по теме “Калі верш становіцца духоўным сімвалам

  1. Вялiкае дзякуй райеннай бiблiятэцы за добра праведзеннае мерапрыемства. Творчых успехаў у працы.

  2. І ці пачне расейскамоўны кіраўнік Т.І. Красналобава… карыстацца калі-небудзь дзяржаўнай беларускай мовай? Ці будзе і далей вучыць беларусаў па-расейску жыць?..

  3. А навошта табе, Міхаська мова, калі ты у ёй нічагутанькі не разумеешь ні па-расейску, ні па-беларуску? Калі ты зайздрослівы жлоб.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *