Са светлым Вялікаднем!

Духоўнае Новости Общество

Глыбокапаважаныя браты і сёстры, хрысціяне і ўсе людзі добрай волі! Віншую вас са святам Вялікадня!

У велікодную ноч Хрыстос здзейсніў пераход ад смерці да жыцця, ад грахоўнага ценю – да святла. Жадаю кожнаму з вас: няхай сэрцы ўваскрэснуць са смяротнага сну да дзейснага жыцця, звернуцца да Госпада. Няхай супакой уваскрэслага Хрыста напоўніць нашую зямлю і нашыя душы, а вочы і розум кожнага беларуса напоўняцца яго святлом.
Са светлым Вялікаднем!
Хрыстос уваскрэс! Сапраўды уваскрэс!
а. Анджэй Юхневіч ОМІ – настаяцель шумілінскага прыхода Маці Божай Фацімскай.

Набажэнствы і малітвы:
Вялікая Субота (16 красавіка) – Урачыстасці Вігіліі Велікоднай – 22.00 (Шуміліна);
Нядзеля Велікодная (17 красавіка): Шуміліна – 9.00, Мішкавічы – 11.30, Обаль – 13.00;
Асвячэнне велікодных страў у суботу 16 красавіка: Ерашова – 11.00, Надзежына – 11.15, Мішкавічы – 11.30, Ізгародзішча – 11.45, Абалонне – 12.00, Ляжні – 12.15; Шуміліна – 15.00, Обаль – 16.00, Шуміліна – 17.00 і пасля Вігіліі Велікоднай у 22.00



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *