В профсоюзных организациях Шумилинского района проходят отчетно-выборные конференции

Актуалии Общество

Справаздачы і выбары ў прафсаюзах
Рычагі для стымулу і творчасці

Ва ўсе часы прафсаюзы абаранялі працоўнага чалавека. Стаялі на варце яго інтарэсаў,  не дазвалялі ігнараваць правіламі аховы працы. Словам, клапаціліся пра сацыяльныя гарантыі працаўніка.
Так было, так ёсць і так будзе. Прыкладна такая  думка скразной лініяй прайшла праз увесь справаздачны даклад, з якім выступіла на 5-ай справаздачна-выбарнай канферэнцыі старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Г. П. Раманенка. Галіна Піліпаўна засяродзіла ўвагу на ключавых накірунках работы, і адзін з самых ключавых – удасканаленне калектыўных дагавораў у працоўных калектывах. Нельга дапускаць пагаршэння сацыяльнай абароны настаўнікаў, выхавацеляў дашкольных устаноў, тэхперсаналу. Дзяржава павялічыла даплаты, тарыфныя стаўкі, надбаўкі за кваліфікацыйныя катэгорыі. Зараз сярэдняя зарплата па галіне дасягае ў нас 4,1 мільёна рублёў, і хаця яна лепшая, чым у цэлым па раёне,  усё ж у дзіцячых садках яна па-ранейшаму застаецца невысокай. Таму трэба шукаць рычагі паляпшэння сітуацыі праз калектыўныя дагаворы.
Вялікая работа вялася прафсаюзамі па прававой дапамозе пры рабоце на кантрактнай сістэме працоўных адносін, па рабоце са зваротамі грамадзян, па ахове працы, па падтрымцы маладых спецыялістаў.  Не меншай увагі патрабуе работа з ветэранамі, і райкам прафсаюза заўсёды ішоў насустрач пажаданням сваіх былых калег, ладзіў экскурсіі і розныя вандроўкі, падключаў ветэранаў педагагічнай працы пры рабоце з моладдзю, сталі традыцыйнымі сустрэчы ветэранаў, шанаванне іх з юбілейнымі датамі.
Не забывае райкам прафсаюза на дабрачынныя акцыі, вялікую ўвагу аказвае аздараўленню дзяцей членаў прафсаюза. Вось ужо на працягу некалькіх гадоў не існуе дэфіцыту на пуцёўкі  для дзіцячых лагераў адпачынку, сплочваецца частковая кампенсацыя іх кошту.
Па рабоце пярвічнага звяна прафсаюза, па партнёрстве з кіраўніцтвам устаноў адукацыі разважаннямі падзяліліся  дырэктар Мікіціхінскай СШ В. М. Асташонак, старшыня прафкама Слабадской дзіцячы сад-сярэдняй школы С. В. Калеснікава, загадчыца дзіцячага сада № 3 г. п. Шуміліна Н. М. Пашкевіч, старшыня прафкама Башнёўскай СШ С. К. Аляксеенка. У Мікіцісе дырэкцыя і прафкам з увагай ставяцца да атэстацыі настаўнікаў, да таго, каб кожнаму з іх даць магчымасць расці творча і матэрыяльна, Н. М. Пашкевіч цікава расказала пра творчы калектыў, у Башнях застарэлая праблема са спартыўнай залай, якая месціцца ў вялізным і няўтульным арачніку.
(Заканчэнне на 4-й стар.)  (Заканчэнне. Пачатак на 1-й стар.)
Шумілінскую трыбуну для абмену думкамі па адзначанай тэматыцы выкарыстала прадстаўнік абкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Т. Я. Яшчанка. Таццяна Яўгенаўна папрасіла сваіх калег з Шуміліна быць у рабоце больш настой-лівымі і  смелымі, падказала дзейсныя рычагі для стымулу і творчасці педагога. Напрыклад, пажадана ўнесці ў калектыўныя дагаворы кампенсацыю настаўнікам, якія дабіраюцца на працу ў вёску ці з вёскі ў горад, ставіцца пытанне аб бясплатным навучанні выхавальнікаў дзіцячых садкоў, якія не маюць профільнай адукацыі. Больш таго, трэба іх усяляк стымуляваць на вучобу.
Старшынёй райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі зноў абрана Г. П. Раманенка.
Мікалай ЯНЧЫН.

Могуць падзяліцца добрымі справамі
На мінулым тыдні ў актавай зале Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры.
Удзел у рабоце прынялі старшыня Віцебскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры А. А. Сабірава і  намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама В. Г. Навіцкая.
Са справаздачай аб рабоце раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў культуры выступіла старшыня райкама прафсаюза А. М. Сініцкая. “Прафсаюзная арганізацыя культработнікаў сёння налічвае 220 чалавек, – паведаміла Алена Міхайлаўна. –  Створаны і працуюць 5 пярвічак. Ахоп членства ў прафсаюзе складае 99,2%.” А. М. Сініцкая расказала аб тым, як наладжана работа райкама, якія задачы вырашаюцца, як абараняюцца сацыяльныя і працоўныя інтарэсы работнікаў галіны.
Была заслухана справаздача рэвізійнай камісіі, адзначана, што фінансава-гаспадарчая дзейнасць вядзецца без парушэнняў.
“Шумілінская прафсаюзная арганізацыя работнікаў культуры заўсёды ў нас на добрым рахунку, – выступіла з заключным словам па першаму пытанню А. А. Сабірава. – Актыўныя, ініцыятыўныя, адказныя. Шмат добрых пачынанняў можна пераняць у шумілінцаў і іншым раёнам”. Старшыня абкама прапанавала прызнаць работу райкама прафсаюза работнікаў культуры здавальняючай. Прысутныя адзінагалосна падтрымалі.
Алена Сабірава ўручыла граматы абкама раённым актывістам: дырэктару  цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы І. Каралёвай, выкладчыку ДШМ В.  Скорынаву, супрацоўніку Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея Т. Церах, кіраўніку народнага хору РЦК Л. Дземідовіч і адказнаму сакратару рэдакцыі А. Карпушэнка.
Другім пытаннем парадку дня канферэнцыі сталі выбары новага актыву. Старшынёй райкама прафсаюзаў работнікаў культуры на новы тэрмін зноў абрана Алена Сініцкая.
Напрыканцы мерапрыемства былі абраны дэлегаты  на абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю, якая пройдзе ў лютым. Так, Шуміліншчыну на ёй прадставяць начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама А. Ф. Мацвяйчук, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў культуры А. М. Сініцкая і актывіст А. П. Ананіч.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №92 ад 28.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *