У браконьеров забрали шанс избежать ответственности

Закон Общество

Адгаворка “знайшоў” больш не дзейнічае
Крымінальная адказнасць за незаконнае перамяшчэнне і разбіранне мяса дзічыны стане дзеючай мерай у барацьбе з браканьерствам. Затрыманне з мясам капытных або ў час разбірання тушы (з чым часцей за ўсё сустракаюцца дзяржінспектары) цяпер з’яўляецца падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы.
Неабходнасць такой меры прадыктавана жыццём. Прабелы ў заканадаўстве да гэтай пары давалі шанс браканьерам пазбегнуць поўнай адказнасці. Затрыманыя з прадукцыяй палявання, зламыснікі часта сцвярджалі, што знайшлі мяса ў лесе, адмаўляючы сам факт незаконнага палявання. Максімальны штраф пры гэтым складаў 30 базавых велічынь. Зараз жа ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.
Каб павялічыць адказнасць за незаконнае паляванне, усе часткі адпаведнага артыкула КК РБ дапоўнены фармулёўкай “з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю” (напрыклад, быць паляўнічым).
З уступленнем у сілу арт. 282-1 Крымінальнага кодэкса (“Незаконнае перамяшчэнне (транспарціроўка) або разбіранне дзікай жывёлы”) адгаворка “знайшоў” больш не дзейнічае. Пра гэта павінны памятаць як паляўнічыя-нелегалы, так і звычайныя грамадзяне. Апошнім нельга браць на сябе функцыю “санітара лесу” і падбіраць, напрыклад, тушу жывёлы, загінуўшай у ДТЗ. Трэба паведаміць па тэлефоне 102.
В. НОВІКАЎ,начальнік  Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №93 ад 02.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *