В президиуме Шумилинского районного Совета депутатов

Президент

Страхавы партфель прадстаўніцтва
На парадак дня чарговага пасяджэння прэзідыума раённага Савета дэпутатаў было вынесена пытанне аб ходзе выканання пастановы прэзідыума раённага Савета дэпутатаў ад 27 лютага 2012 года №58 “Аб рабоце прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне па забеспячэнні страхавой абароны насельніцтва і юрыдычных асоб”. З дакладам выступіла дырэктар прадстаўніцтва І. С. Аўрова.
Старшыня райсавета дэпутатаў І. М. Новікава сказала, што з моманту апошняга разгляду пытання аб рабоце прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне, калі было выказана шмат заўваг і прэтэнзій, прайшло нямала часу, калектыў узначаліў новы дырэктар, работа наладзілася, павысілася культура абслугоўвання. Між іншым, той факт, падкрэсліла Ірына Мікалаеўна, што за апошнія гады ні на “прамыя лініі” райвыканкама, ні ў час правядзення  падворных абходаў у адрас работы страхаўшчыкоў не паступала ніводнага наракання і скаргі, сведчыць пра сістэмную, мэтанакіраваную і выніковую работу ўсяго калектыву.
Лічбы і факты, якія прывяла ў сваім выступленні дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху, толькі пацвердзілі вышэйсказанае. Інга Сяргееўна, у прыватнасці, паведаміла, што на сённяшні дзень сярэдняспісачная колькасць прадстаўніцтва налічвае 20 чалавек,  на дадзены момант працуюць 9 страхавых агентаў і 9 спецыялістаў. Калектыў у поўнай меры вырашае пастаўленыя мэты і задачы па якаснаму забеспячэнню страхавой абароны насельніцтва і юрыдычных асоб, своечасоваму і поўнаму аднаўленню дзеючых страхавальнікаў і пошуку новых.
Белдзяржстрах ажыццяўляе 84 віды страхавання, з іх 19 – абавязковага і 65 – добраахвотнага. За студзень-кастрычнік атрымана страхавых узносаў на суму амаль 3,9 млрд. рублёў, у тым ліку па прагназуемых відах – 1,6 млрд. рублёў, па плануемых – амаль 2,2 млрд. Тэмп росту па апошніх відах страхавання склаў за 10 месяцаў 119,5%. Тэмп росту па добраахвотных відах страхавання склаў 121,3%.
За 10 месяцаў года было заключана 12753 дагаворы абавязковага страхавання, у тым ліку па добраахвотных відах – 9126, з іх новых – 701. Насельніцтва раёна актыўна страхуе маёмасныя інтарэсы, атрымана ўзносаў па дадзенаму віду добраахвотнага страхавання звыш 1 мільярда рублёў. Тэмп росту склаў 124,2%.
Выкананы планы па страхаванні маёмасці юрыдычных асоб, транспартных сродкаў, сельгастэхнікі.
Станоўчы прырост назіраецца сярод усіх традыцыйных відаў страхавання. За тры апошнія гады значна павялічыліся аб’ёмы па добраахвотнаму страхаванню пабудоў, дамашняй маёмасці, жывёлы і кватэр.
Дынаміка развіцця па многіх відах страхавання сведчыць аб дасягнутым павелічэнні аб’ёмаў па абавязковаму страхаванню пабудоў, грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў юрыдычных і фізічных асоб, медыцынскага страхавання замежных грамадзян, грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі.
Выплаты страхавых кампенсацый за гэты перыяд склалі амаль 3 мільярды рублёў, у тым ліку па прагназуемых відах – амаль 2,2 млрд. У структуры выплат львіную долю займаюць выплаты па застрахаваных сельгаскультурах (46%), абавязковаму страхаванню ад няшчасных выпадкаў і прафзахворванняў (26%), добраахвотных відах (17%), абавязковых відах (11%). Фактычна ўзровень страхавых выплат у суме сабраных страхавых узносаў па плануемых відах склаў 37,1%.
Па прапанове старшыні раённага Савета дэпутатаў пытанне знята з кантролю.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №94 ад 05.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *