Как зять тёщу обманул

Происшествия

Да цешчы на бліны і не толькі
Сцяпан Ліпаў (прозвішча зменена) сам з Мінскага раёна. Гады чатыры назад пазнаёміўся з дзяўчынай з нашага раёна. Сцяпан быў  праца-віты, бацькам яе спадабаўся. Неўзабаве дзяўчына пераехала да хлопца, згулялі вяселле, нарадзілася дзіцё.
Маладая сям’я часта прыязджала на Шуміліншчыну. Як  усміхаўся Сцяпан, да цешчы на бліны. Праўда, як высветлілася пазней, не толькі на бліны.
Алена захварэла і паехала з дзіцём да маці, каб тая дапамагла. Муж даволі часта прыязджаў да жонкі. Цешча пачала прапаноўваць  пераехаць сюды. Але Сцяпан не згаджаўся.
А тым часам даведаўся Сцяпан, што ў цешчы “заначка” ёсць, ведаў і дзе яна ляжыць. Вось і прыдумаў хлопец “махінацыю”. Набыў сувенірныя долары-каляндарыкі  ды і памяняў  іх на цешчыну “заначку”. Месяцы два ніхто падмену не заўважаў – ляжаць долары ды ляжаць. Але неяк жанчына вырашыла іх пералічыць  і…
Злачынцу праваахоўным органам доўга шукаць не прыйшлося. Зараз са Сцяпана ўзята падпіска аб нявыездзе. А далейшы яго лёс будзе залежыць толькі ад цешчы: калі яна даруе зяця, той атрымае ўмоўнае пакаранне, а калі не даруе – то можа пазбавіцца волі да сямі гадоў.
А. МУХО, старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *